Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сярод айцiшнiкаў шукаюць донараў беларускай мовы. Трэба 320 гадзiн маўлення

Каманда say.by, якая ўжо некалькi год запар «прасоўвае мову» праз свой сэрвiс, звяртаецца па дапамогу айцiшнiкаў. Яны распачалi новы марафон агучвання беларускiх сказаў (першы быў у лютым) у сваiм праекце «Мова прафесii» — i просяць спецыялiстаў з IТ-сферы далучацца. 

3 каментарыя

Як паведамiў dev.by стваральнiк say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч, сёння пачалося агучванне заданняў для айцiшнiкаў. 

Каманда say.by збiрае галасы, каб палепшыць працу тэхналогій распазнавання беларускага маўлення. Паўгады таму стартаперы актывiзавалi родную мову ў міжнародным праеце Mozilla Common Voice, і на дадзены момант з дапамогай добраахвотнiкаў (цi донараў, ях iх заве каманда) ужо сабралi «620 гадзін найлепшага ў свеце беларускага маўлення». А стаiць мэта сабраць 1000.

Гэтым разам галасы збіраюцца праз асобны сайт donar.by, дзе цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах. 

Заданнi для айцiшнiкаў, як адзначае Аляксандр, складаюцца з 5 секцый — «распрацоўка», «база звестак», «камунікацыя з кліентамі і кіраванне», «сеціва», «праца з дакументамі». Далучыцца да агучвання вельмі проста:

  1. трэба зайсці на сайт https://donar.by;
  2. пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы;
  3. пры жаданні стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Аляксандр дадае, што напрыканцы 300 самых актыўных донараў беларускай мовы атрымаюць сімвалічныя падарункі ад say.by, а таксама ад партнёраў марафону агучвання, сярод якiх ёсць i некалькі беларускіх ІТ-кампаній — ActiveCloud, TCP Soft i Jet BI.

Чытайце таксама
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
«Усе феерверкі ішлі праз нас». Як беларусы перажылі ракетныя атакі на ААЭ
69 каментарыяў
У EPAM адлюстравалася будучыня аўтсорсу? Абмяркоўваем з топ-менеджарамі падзенне акцый на роўным месцы з-за AI

13 каментарыяў
Вакансій для айцішнікаў ужо ў ~10 разоў менш, чым у 2021 годзе, усё падае. Абнавілі графікі апакаліпсісу

Праз год + мы абнавілі статыстыку ІТ-вакансій у Беларусі.
31 каментарый
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Ужо атрымалі dokument podróży у Польшчы? Вось ананімная анкета — спытаем пра тэрміны і ўсё такое
Dzik праводзіць даследаванне аб выдачы праязнога дакумента іншаземца (dokument podróży) у Польшчы. Вось анкета. Калі вы ўжо атрымалі (ці ў працэсе), просім патраціць некалькі хвілін — тут усяго 9 пытанняў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

2

Skynet і да беларускамоўных дабярэцца...

mikh-j
mikh-j frontend lead в ІП
3

прымаў удзел у агучцы першага марафона, справа вартая патрачанага часу

Олег Грамович
Олег Грамович QA ENGINEER в exp(capital)
0

Годна!