Doom запусцілі праз Paint з хуткасцю адзін кадр за 1-2 хвіліны

Легендарную гульню спрабуюць запусціць на розных прыладах і ў праграмах. Цяпер надышла чарга базавага набору Windows: напрыклад, у шутар ужо можна пагуляць праз «Нататнік».

Пакінуць каментарый

Карыстальнік Reddit пад нікам wojtek-graj апублікаваў відэа, у якім паказаў гульню праз Paint на Windows XP. Спецыяльны алгарытм малюе кожны кадр. На адзін кадр сыходзіць ад адной да дзвюх з паловай хвілін. Непасрэдна ў Paint гульня не працуе, але сістэма функцыянуе: для кіравання героем трэба зафарбоўваць клавішы пад малюнкам.

DooM is playable through MS Paint!
byu/wojtek-graj initrunsdoom

Зыходны код праекта апублікаваны на GitHub. wojtek-graj прызнаўся, што алгарытм адмалёўкі можна было зрабіць і лепшым, але ў цэлым вынік яго задавальняе. Раней энтузіяст запусціў шутар id Software у Minecraft і ў аўдыярэдактары (канвертаваў гульню ў гукавы сігнал). Doom ужо паспелі запусціць на стацыянарным тэлефоне, трактары і газонакасілцы.

«Жахни ты или жахнут тебя»: нейросеть GPT-4 научили играть в Doom, но геймер она неважный
По теме
«Жахни ты или жахнут тебя»: нейросеть GPT-4 научили играть в Doom, но геймер она неважный
DOOM запусцілі на кішачнай палачцы. Гульню можна прайсці за 600 гадоў
Па тэме
DOOM запусцілі на кішачнай палачцы. Гульню можна прайсці за 600 гадоў
В Швеции прошел турнир по Doom на газонокосилках
По теме
В Швеции прошел турнир по Doom на газонокосилках

Читать на dev.by