Salesforce сёлета не будзе наймаць распрацоўшчыкаў
Salesforce не будзе наймаць інжынераў софту ў 2025 годзе, бо змагла моцна павысіць прадукцыйнасць дзякуючы АІ. Пра гэта СЕО кампаніі Марк Беніяф заявіў у падкасце брытанскага венчурнага інвестара Гары Стэбінгса пры канцы снежня.
На той момант воблачны гігант займаўся складаннем бізнэс-плана на наступны год. Беніяф адзначыў, што ў цэнтры ўвагі кампаніі цяпер знаходзіцца фірмовая платформа Agentforce, прызначаная для аўтаматызацыі працы з кліентамі, маркетынгам і продажамі пры дапамозе АІ-агентаў.
На пытанне Стэбінгса пра тое, ці стане кампанія большай, ці меншай памерам у найбліжэйшыя пяць гадоў, гендырэктар адказаў, што, «хутчэй за ўсё, большай». Але дадаў, што ў 2025 годзе Salesforce не будзе наймаць інжынераў софту, бо дзякуючы Agentforce і іншым АІ-інструментам, якія выкарыстоўваюць яе распрацоўшчыкі, змагла павысіць прадукцыйнасць больш як на 30% і дасягнуць «неверагоднай хуткасці» распрацоўкі.
Таксама сёлета Salesforce плануе паменшыць штат інжынераў тэхпадтрымкі. А вось менеджараў па продажах стане больш, бо кліентам трэба тлумачыць, наколькі карысны для іх можа быць АІ. «У найбліжэйшай перспектыве» кампанія нойме 1-2 тысячы сэйлзаў.
Читать на dev.by