Кампаніі, якія трацілі больш за ўсё рынкавай капіталізацыі за дзень (гэта амаль заўжды адная і тая ж)
Пры канцы студзеня кітайскі стартап DeepSeek здзейсніў «землятрус» у свеце АІ рэлізам новай версіі мадэлі R1, якая не саступае аналагам ад OpenAI і Google, але запатрабавала менш вылічальных і грашовых рэсурсаў. Гэта абрынула сусветныя рынкі, а больш за ўсіх пацярпела Nvidia. Visual Capitalist, які браў за аснову даныя Bloomberg, адзначае, што за дзень яна страціла $560 млрд рынкавай капіталізацыі. Reuters і іншыя выданні пісалі пра $593 млрд, але гэта ў любым выпадку рэкорд. Партал сабраў топ-10 такіх дзённых падзенняў, і выявілася, што ў 8 выпадках адзначыўся якраз амерыканскі чыпмэйкер.
Напрыклад, на другім месцы — вераснёўскае падзенне Nvidia. Тады, адзначае CNBC, прычынай стаў выклік кампаніі на допыт Мінюстам. У цэлым усе падзенні Nvidia адбыліся сёлета і летась.
На трэцім месцы ідзе Meta. На пачатку 2022 года яна павалілася на $251 млрд (CNBC піша пра $232 млрд). Каціроўкі абваліў гендырэктар Марк Цукерберг, які абвясціў пра курс кампаніі на распрацоўку метасусвету. На той момант гэта таксама быў рэкорд.
Акрамя іх у спісе на 7 месцы прысутнічае Amazon. У красавіку 2022 года яна дала справаздачу пра першы стратны квартал за папярэднія сем гадоў. Акрамя таго, інвестары былі незадаволеныя яе інвестыцыямі ў электрамабільны стартап Rivian.
Читать на dev.by