Шведскі фінтэх ужо год не наймае новых супрацоўнікаў дзякуючы АІ, а наяўных цяпер будзе правяраць на наркотыкі

СЕО шведскага сэрвісу па аплаце тавараў у растэрміноўку Klarna Себасцьян Семяткоўскі нядаўна заявіў у інтэрв’ю Bloomberg, што, на яго «думку, АІ ужо здольны рабіць усю працу, якую робяць людзі».

2 каментарыя

«Пытанне толькі ў тым, як мы ўжываем і выкарыстоўваем яго», — дадаў гендырэктар. Сярод партнёраў Klarna — больш за 575 тысяч рытэйлераў.

Семяткоўскі таксама адзначыў, што яго кампанія перастала наймаць новых супрацоўнікаў прыкладна год таму. На той момант у штаце было прыкладна 4500 чалавек, а цяпер — 3500. Колькасць супрацоўнікаў памяншаецца за кошт натуральнага адтоку. Людзі бавяць у кампаніі прыкладна пяць гадоў, а калі сыходзяць (гэта 20% у год), іх месцаў не запаўняюць, сказаў гендырэктар. Хіба што важныя інжынерныя пазіцыі, растлумачылі выданню ў кампаніі. Супрацоўнікам кампанія сказала, што гэта дазволіць ёй знізіць выдаткі на заробкі. І што часткова плюсы гэтай эканоміі яны ўбачаць у сваіх разлікоўках.

Між тым супрацоўнікаў Klarna ў Швецыі апавясцілі, што ад студзеня іх будуць правяраць на алкаголь і наркотыкі. Тэсты будуць праводзіць у выпадковым парадку, рабіць іх будзе іншая кампанія. Такое паведамленне ад дырэктара па персанале з’явілася ўчора ў карпаратыўным канале Slack. Гэта адная з мер «умацавання бяспекі ў Klarna», тлумачыцца ў пасце.

У іншых краінах сваёй прысутнасці Klarna ўвядзе праверкі на наркотыкі ў адпаведнасці з мясцовымі законамі. Усе новыя супрацоўнікі ў Швецыі ад студзеня будуць праходзіць такую праверку на этапе наймання. Паводле слоў шведскіх юрыстаў, закон краіны дазваляе такія праверкі ў прыватным сектары, і яны даволі распаўсюджаныя ў банкаўскай і фінтэх-сферах.

Ідэю праверкі на наркотыкі Семяткоўскі агучваў на ўсеагульным сходзе ў верасні. Неабходнасць дадатковых мер засцярогі аргументавалася тым, што стартап расце і прыцягвае ўсё больш увагі хакераў і іншых злачынцаў.

Фінтэх Klarna, які замяніў кучу людзей на АІ, падаў заяўку на IPO
Па тэме
Фінтэх Klarna, які замяніў кучу людзей на АІ, падаў заяўку на IPO
Гендиректор Klarna похвастался, что выгодно заменил кучу людей на ИИ, но быстро удалил пост
По теме
Гендиректор Klarna похвастался, что выгодно заменил кучу людей на ИИ, но быстро удалил пост
Klarna замяніў маркетолагаў на FІ, а цяпер хоча прыбраць палову штатe
Па тэме
Klarna замяніў маркетолагаў на FІ, а цяпер хоча прыбраць палову штатe

Читать на dev.by