«Дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі, сталі "царкамі"»: Лукашэнка змяніў рэктара БДТУ

Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў новых рэктараў у двух ВНУ краіны, у тым ліку ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

5 каментарыяў

Паводле слоў палітыка, асобныя рэктары сталі занадта шмат сабе дазваляць.

«Некаторых панесла. Асабліва маладых рэктараў. Яны ўжо дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі. Яны сталі „царкамі“ там, ва універсітэце. Крый вас Божа ад гэтага галавакружэння ад поспехаў. Павінна быць пэўная палітыка. А то ў нас некаторыя кажуць: „На Захадзе — вось гэта так, а ў нас — гэта не“. І ў той жа час усе вы і тыя, пра якіх я кажу (прабачце, не называю сёння прозвішчы), яны ж адукацыю атрымалі і вялікімі сталі тут. Таму працуйце сумленна, акуратна», — адзначыў ён.

БДТУ замест Ігара Войтава цяпер будзе ўзначальваць Сяргей Каспяровіч, які да гэтага часу займаў пасаду рэктара БрДТУ. Таксама змяніўся рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта — ім стане Юрый Машын, які раней быў першым прарэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Лукашэнка запатрабаваў ад новых кіраўнікоў ВНУ канкрэтных вынікаў, таму што, пераказвае яго БелТА, людзі яны адукаваныя, прасунутыя і павінны самі разумець, якія да іх прад’яўляюцца патрабаванні. Па яго словах, аб працы рэктара «можна толькі марыць», бо «усё ў цябе пад рукамі: працуеш з моладдзю, разумныя, пісьменныя падначаленыя».

Дарэчы, у кастрычніку Лукашэнка змяніў рэктара Акадэміі кіравання. Месца Ігара Бузоўскага, які кіраваў ВНУ з чэрвеня 2024 года, заняў Дзяніс Дук, які да гэтага кіраваў Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам.

БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій
Па тэме
БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій
У адной з ВНУ са студэнтаў бяруць распіскі аб праверцы сацсетак на «экстрэмізм»
Па тэме
У адной з ВНУ са студэнтаў бяруць распіскі аб праверцы сацсетак на «экстрэмізм»

Читать на dev.by