Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап экс-СТО OpenAI прыцягвае $1 млрд пры ацэнцы ў $9 млрд. Ён запусціўся ўсяго некалькі месяцаў таму

Стартап Thinking Machines Lab Міры Мураці, якая пры канцы верасня пакінула пасаду тэхнічнага дырэктара OpenAI для працы над уласнымі праектамі, рыхтуецца прыцягнуць $1 млрд пры ацэнцы ў $9 млрд. Пра гэта паведамілі дасведчаныя крыніцы Business Insider.

Пакінуць каментарый

Перамовы яшчэ не завершаныя, таму ўмовы ўмовы могуць змяніцца. Прадстаўнік Мураці адмовіўся ад каментароў выданню.

Гэта анамальна высокая ацэнка для стартапа, якому ўсяго некалькі месяцаў. Тым не менш інвестары вельмі зацікаўленыя ў АІ-стартапах, асабліва заснаваных выхадцамі з OpenAI.

Мураці прапрацавала ў кампаніі-распрацоўшчыцы ChatGPT 6,5 гадоў. У часе кароткатэрміновага выгнання Сэма Альтмана ў лістападзе 2023 года яна часова заняла пасаду гендырэктаркі, але зноў вярнулася да абавязкаў СТО пасля яго аднаўлення.

Доўгі час было невядома, чым менавіта будзе займацца новы стартап Мураці, але інвестары сталі абсядаць яе адразу па сыходзе з OpenAI. Толькі на мінулым тыдні Мураці расказала, што ейная каманда будзе займацца АІ-даследаваннямі і ствараць прадукты, якія зробяць АІ даступнейшым — «больш зразумелым, кастамізаваным і здатным». У сваю кампанію яна прывабіла многіх калегаў з OpenAI, якія складаюць дзве траціны каманды. Таксама да яе далучыліся даследчыкі з Meta і Anthropic.

Сузаснавальнік OpenAI Ілля Суцкевер сышоў з кампаніі ў маі 2024 года і неўзабаве запусціў стартап у сферы бяспекі АІ Safe Superintelligence. На мінулым тыдні Bloomberg пісаў, што стартап знаходзіцца на парозе прыцягнення $1 млрд і ацэньваецца ў $30 млрд. Сузаснавальнікі Anthropic Дарыа і Даніэла Амадэй таксама працавалі ў OpenAI да стварэння сваёй кампаніі ў 2021 годзе. Паводле свежага паведамлення Bloomberg, Anthropic падымае раўнд у $3,5 млрд пры ацэнцы ў $61,5 млрд.

Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію
Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію
Па тэме
Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію
Бывший техдиректор OpenAI запускает свой стартап и переманивает кучу бывших коллег
Бывший техдиректор OpenAI запускает свой стартап и переманивает кучу бывших коллег
По теме
Бывший техдиректор OpenAI запускает свой стартап и переманивает кучу бывших коллег
Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Па тэме
Амерыканскія АІ-стартапы прыцягнулі рэкордныя венчурныя інвестыцыі ў 2024 годзе
Американские техногиганты потратят $320 млрд на ИИ в этом году — на треть больше чем в прошлом
Американские техногиганты потратят $320 млрд на ИИ в этом году — на треть больше, чем в прошлом
По теме
Американские техногиганты потратят $320 млрд на ИИ в этом году — на треть больше, чем в прошлом

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.