Амаль палова заснавальнікаў амерыканскіх аднарогаў — імігранты
Імігранты робяць важны ўнёсак у прадпрымальніцтва і інавацыі ў ЗША. Паводле даследавання прафесара Стэнфардскай школы бізнэсу Іллі Стрэбулаева, амаль палова фаўндараў амерыканскіх кампаній-аднарогаў нарадзілася па-за межамі ЗША.

Аўтары працы сабралі інфармацыю пра 500 стартапаў з мільярднай ацэнкай за 1997–2019 гады. 44% з 1078 іх заснавальнікаў родам не з ЗША. Акрамя ЗША, хаця б аднаго прадстаўніка сярод іх мае яшчэ 65 краін.
Больш за ўсё фаўндараў, народжаных не ў ЗША, прыпадае на Індыю (90 чалавек). На другім месцы ідзе Ізраіль (52), далей — Канада (42), Вялікабрытанія (31) і Кітай (27).
Доля лацінаамерыканскіх краін не вельмі невялікая. Цікава, што наступнага дня па інаўгурацыі Дональда Трампа з афіцыйнага сайта Белага дома была выдаленая іспанамоўная версія. На адпаведнай старонцы красавалася кнопка «Go Home», што можна перакласці як «Вярнуцца на галоўную» альбо ж «Вяртайцеся дадому».
У красавіку мінулага года аднарогам стаў АІ-стартап Perplexity, адзін з фаўндараў якога — беларус Дзяніс Ярац.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А вторая - трансгендеры?
неа, вторая - это из администрации Трампа
Очевидно что к нелегальным иммигрантам это не имеет никакого отношения