У Tesla ўпалі продажы ўпершыню больш як за 10 гадоў. Кітайскія канкурэнты наадварот квітнеюць

Tesla ўпершыню больш як за 10 гадоў знізіла гадавыя продажы аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

3 каментарыя

Па выніках 2024 года кампанія прадала 1,79 млн транспартных сродкаў, што менш, чым у 2023-м і чым чакалі аналітыкі. У 4 квартале рэкорд — 495,6 тысячы, але таксама менш за чаканні і мэты. Не дапамагла нават рэклама аўтапілота Ілана Маска і ягоныя сувязі з Дональдам Трампам, дзякуючы якім за апошнія месяцы ўзляцелі акцыі Tesla.

За 2024 год Tesla падаражэла на 63%. Пасля публікацыі лічбаў акцыі кампаніі ўпалі на 7,6%.

Tesla адчувае складанасці на фоне агульнага зніжэння попыту на электракары ў ЗША, якое можа пагоршыцца пераабраным на другі тэрмін прэзідэнтам, што выступае супраць такіх аўто. Летась кампанія была вымушаная скараціць больш за 10% штату. Таксама яна сутыкнулася з падпалам электрападстанцыі ў Германіі, у выніку якога была часова прыпыненая вытворчасць на мясцовым заводзе.

Між тым BYD, буйны кітайскі канкурэнт Tesla, за мінулы год прадаў 1,76 млн электракараў і скараціў адрыў. У 4 квартале кампанія паставіла рэкорд па продажах. Шанхайскі завод Tesla зрабіў на 3% менш электрамабіляў, чым у 2023 годзе — каля 916,7 тысячы штук.

Покупатели отворачиваются от электрокаров Tesla из-за токсичности Маска
По теме
Покупатели отворачиваются от электрокаров Tesla из-за токсичности Маска
Tesla сокращает 14 тысяч человек — более 10% штата
По теме
Tesla сокращает 14 тысяч человек — более 10% штата
Экоактивисты остановили завод Tesla в Германии
По теме
Экоактивисты остановили завод Tesla в Германии
Назад пути нет: лишь 1% владельцев электрокаров вернутся к авто с ДВС
По теме
Назад пути нет: лишь 1% владельцев электрокаров вернутся к авто с ДВС

Читать на dev.by