Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Duolingo адпраўляе супрацоўнікаў у святочны адпачынак на 2 тыдні кожны год. CEO сцвярджае, што гэта таго варта

Кожную зіму Duolingo адпраўляе сваіх супрацоўнікаў у двухтыднёвы адпачынак. Па словах сузаснавальніка і гендырэктара Луіса фон Ана, гэтая традыцыя існуе з самага пачатку кампаніі і апраўдвае сябе.

1 каментарый

«Для публічнай кампаніі гэта нетыпова», — напісаў фон Ан у LinkedIn. Тым больш для кампаніі, якая нядрэнна расце — за гэты год штат Duolingo павялічыўся на 14%, зараз гэта каля 950 чалавек.

Як тлумачыць прадпрымальнік, звычайна, калі супрацоўнікі сыходзяць у адпачынак, іх праца ідзе сваім ходам: паведамленні ў працоўных чатах і емэйлы працягваюць збірацца, у людзях жыве напружанне з-за таго, што можна прапусціць нешта важнае, а потым яшчэ нейкі час прыйдзецца ўваходзіць у курс бягучых спраў. У зімовы адпачынак у Duolingo ўсё не так, таму што практычна ўсе прыпыняюць працу сінхронна — акрамя ключавой каманды, якая адказвае за функцыянаванне аплікацыі.

«Калі вы вяртаецеся, няма кучы [працы], якую трэба разграбаць», — кажа фон Ан. Па яго словах, гэта вельмі важна, каб супрацоўнікі маглі па-сапраўднаму адмежавацца ад працы і сканцэнтравацца на жыцці і сям'і.

Традыцыя асабліва важная для замежных супрацоўнікаў, якія жывуць і працуюць далёка ад дому — няма сэнсу марнаваць уікэнд, калі палёт займае 10 гадзін у адзін бок. За два тыдні яны паспяваюць спакойна дабрацца і добра правесці час з сям’ёй.

Акрамя таго, зімовы перапынак дае супрацоўнікам магчымасць парэфлексаваць наконт таго, як узгадняюцца іх асабістыя мэты з працай і астатнім жыццём — складана глыбока пагрузіцца ў сябе за звычайныя выходныя ці кароткія перыядычныя адпачынкі. Зімовыя канікулы ім аплачвае кампанія, але фон Ан упэўнены, што такія выдаткі акупляюць сябе: «Каб пабудаваць устойлівую кампанію, трэба клапаціцца пра важнае», — напісаў гендырэктар.

Лепшыя не карыстаюцца горшыя злоўжываюць: фінтэх расказаў чаму не спрацаваў неабмежаваны аплатны адпачынак
Лепшыя не карыстаюцца, горшыя злоўжываюць: фінтэх расказаў, чаму не спрацаваў неабмежаваны аплатны адпачынак
Па тэме
Лепшыя не карыстаюцца, горшыя злоўжываюць: фінтэх расказаў, чаму не спрацаваў неабмежаваны аплатны адпачынак
Чытайце таксама
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
У Duolingo ацэньваюць кандыдатаў да інтэрв'ю — праз «тэст з таксістам»
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
3 каментарыя
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
Мяняць працу стала не так выгодна: прыбаўка да заробкаў паменшылася ў 3,5 разы
Мяняць працу стала не так выгодна: прыбаўка да заробкаў паменшылася ў 3,5 разы
Мяняць працу стала не так выгодна: прыбаўка да заробкаў паменшылася ў 3,5 разы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Alex R
Alex R CTO в Up&Down Performance
0

Тут было бы неблага ўдакладніць, як у цэлым працуе палітыка адпускоў у Dualingo. Працаваў я аднойчы ў адной брытанскай кампаніі, калі ўсе атрымлівалі прымусовы адпачынах у сенжні, але потым на нармальны летні адпачынак заставалася толькі 10-14 дней, у залежнасці ад выслугі.
Не здзіўлюся, калі ў Dualingo такая ж гісторыя.