Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Duolingo скарачае 10% падрадчыкаў — іх працу можа рабіць АІ

Платформа для вывучэння замежных моў Duolingo ўсё шырэй укараняе генератыўны АІ для стварэння кантэнту. На гэтым фоне кампанія «заафбордзіла» прыкладна дзясятую частку падрадчыкаў, паведаміў яе прадстаўнік Bloomberg.

4 каментарыя

Паводле яго слоў, кампаніі проста больш не трэба столькі людзей, каб рабіць тую працу, якую робяць падрадчыкі. Часткова яе можа выконваць АІ.

Сузаснавальнік і гендырэктар Duolingo Луіс Фон Ан яшчэ ў лістападзе ў лісце да акцыянераў казаў, што АІ дазваляе платформе «значна хутчэй» генераваць новы кантэнт, напрыклад, скрыпты да навучальных відэаролікаў. Таксама Duolingo прымяняе АІ для сінтэзу голасу ў дадатку, а на прэміяльным тарыфе Duolingo Max АІ генеруе фідбэк і размаўляе з карыстальнікамі на замежных мовах. У 2023 годзе каціроўкі Duolingo выраслі больш як у тры разы.

Прадстаўнік кампаніі дадаў, што АІ не замяняе скарочаных работнікаў беспасярэдне — акрамя таго, тэхналогію выкарыстоўваюць у працы многія супрацоўнікі і падрадчыкі Duolingo. Станам на канец 2022 года ў яе штаце налічвалася 600 чалавек. Штатных супрацоўнікаў скарачэнні не закранулі.

IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў якія можа замяніць АІ
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
IBM абяцае што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
Па тэме
IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
Unity скарачае 25% штату
Unity скарачае 25% штату
Па тэме
Unity скарачае 25% штату

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Нет никакого "ИИ". Есть математика и машинное обучение. Когда это хайпожорство наконец закончится???

0

Что за истерика? Чисто по терминологии машинное обучение - подкласс ИИ.

Anonymous
Anonymous
0

из каждого утюга гвалт про ИИ так как ... продавать надо 🤷‍♂️. а людей жаль

0

Скорее всего тогда, когда модели, натренированные нормальный результат начнут давать.
А не такой где две части двух коров за башней = одна корова (картинка из инета).
Предлагаю начать с коров.