Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ

Гендырэктар IBM Арвінд Крышна абвясціў, што кампанія плануе не наймаць на пасады, якія, на яе думку, найбліжэйшымі гадамі можа замяніць штучны інтэлект.

4 каментарыя
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ

Гендырэктар IBM Арвінд Крышна абвясціў, што кампанія плануе не наймаць на пасады, якія, на яе думку, найбліжэйшымі гадамі можа замяніць штучны інтэлект.

Так, будзе запаволенае або цалкам прыпыненае найманне на ролі ў бэк-офісе, напрыклад, у HR-аддзелы. Паводле слоў Крышны, такіх супрацоўнікаў у кампаніі каля 26 тысяч і працоўныя абавязкі 30% з іх лёгка можна аўтаматызаваць або перакласці на АІ, то-бок прыкладна 7800 чалавек. Між тым некаторыя функцыі эйчараў, хутчэй за ўсё, не будуць замененыя найбліжэйшае дзесяцігоддзе, дадаў ён. Прадстаўнік IBM адзначыў, што часткова «скарачэнне» будзе палягаць у тым, што не будуць запаўняцца пазіцыі супрацоўнікаў, якія сыходзяць.

IBM цяпер налічвае каля 260 тысяч супрацоўнікаў. У кампаніі адкрытае найманне на пазіцыі ў софтвернай распрацоўцы і па працы з кліентамі. Арвінд Крышна таксама адзначыў, што цяпер ёй значна прасцей шукаць таленты, ніж год таму. На пачатку гэтага года IBM абвясціла пра скарачэнні, якія могуць закрануць да 5 тысяч чалавек, хаця ў цэлым за першы квартал года яна наняла каля 7 тысяч.

Апошнім часам увагу грамадскасці захапілі інструменты на аснове АІ для аўтаматызацыі руцінных задач і тэхпадтрымкі, спараджэння тэксту і кода. Гэта прымусіла многіх, у тым ліку ІТ-спецыялістаў, турбавацца за свае заробкі і працоўныя месцы.

Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
Па тэме
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
Амерыканскія айцішнікі хвалююцца што заробкі па $500K у ІТ – усё
Амерыканскія айцішнікі хвалююцца, што заробкі па $500K у ІТ — усё
Па тэме
Амерыканскія айцішнікі хвалююцца, што заробкі па $500K у ІТ — усё

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

хари кришна хари рама
хари смехопанорама

Дмитрий ___
Дмитрий ___ Delivery Manager в Exadel
0

Так то с такой логикой и самого Кришну успешно можно заменить и сэкономить большие деньги.. а потом и еще кучу вспомогательного персонала.. а потом и вообщем отпустить в свободное плаванье по ИИ компанию и ток денежку рубить)) даже интересно посмотретт что из этого будет

0

Нет, ИИ не сможет заменить Гендиректора IBM. Здесь нужно чутьё бизнесмена топового уровня.
Помню как Борис Ельцин говорил что он "нутром чувствует что надо делать и куда вести страну".

0

AI is not making money
wake up
it is saving money.
Greed will always win.
But Schadenfreude to all of the human resources lol