IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
На фоне ўсё большага хвалявання, што штучны інтэлект пачне адбіраць працу і справакуе скарачэнні, гендырэктар IBM Арвінд Крышна зрабіў важную заяву. Ён кажа, што кампанія не прынясе ніводнага праграміста ў ахвяру тэхналогіі. І наадварот прадказвае, што яна зробіць людзей прадукцыйнейшымі.

«Я не збіраюся пазбаўляцца ад ніводнага [праграміста]. Я найму больш», — заявіў Крышна на канферэнцыі CEO Initiative, арганізаванай Fortune. На яго думку, АІ можа павысіць эфектыўнасць праграмістаў на 30%.
Топ-менеджар дадаў, што тэхнагігант плануе пашыраць штат інжынераў і менеджараў па продажах найбліжэйшыя тры-чатыры гады. А вось эйчараў у кампаніі паменее. З ягоных слоў, гэта значыць, што праз АІ будзе створана больш працоўных месцаў, ніж страчана — 8 тысяч супраць 800.
«Першае, што можна аўтаматызаваць, — гэта руцінная офісная праца», — кажа Крышна. Ён лічыць, што АІ можа ўзяць на сябе 10-20% самых простых задач, але наўрад ці цалкам заменіць якога-небудзь спецыяліста.
У маі Крышна заяўляў, што IBM прыпыніць найманне на некаторыя пазіцыі, якія можа замяніць АІ. А на працягу пяці гадоў працоўныя абавязкі 30% супрацоўнікаў кампаніі, то-бок прыкладна 7800 чалавек, можна аўтаматызаваць або перакласці на АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
харе кришна, харе рама, харе смехопанорама
Новость через 2 года: "IBM назначает всех неугодных программистов уборщиками, а затем увольняет"
Эти будут первыми