Дурава ўпершыню ў Францыі дапыталі па сутнасці
Парыжскі суд упершыню правёў допыт заснавальніка Telegram па сутнасці выстаўленых абвінавачванняў. Бізнэсоўца абвінавачваюць у дачыненні да незаконных дзеянняў карыстальнікаў платформы.

Паводле даных выдання. 20 minutes, Дураў з’явіўся ў суд каля 10 раніцы разам са сваімі адвакатамі Давідам-Аліўе Камінскі і Крыстафам Інгрэнам. Перад журналістамі бізнэсовец толькі коратка заявіў пра сваю веру ў французскае правасуддзе, але адмовіўся ад далейшых каментароў.
Дурава затрымалі 24 жніўня ў аэрапорце Ле Буржэ. Пасля чатырохдзённага допыту яму былі выстаўленыя абвінавачванні ў шэрагу злачынстваў, звязаных з арганізаванай злачыннасцю. У прыватнасці, Дураў ставяць у віну саўдзел у адміністраванні анлайн-платформы для здзяйснення незаконных транзакцый.
Сярод іншых абвінавачванняў: адмова ад супрацоўніцтва з уладамі, саўдзел у захоўванні і распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі, збыт наркотыкаў, выкарыстанне крыптавалютных інструментаў для незаконных дзеянняў, а таксама садзейнічанне ў перадачы інструментаў для ўзлому камп’ютарных сістэм. У выпадку прызнання віны Дураву пагражае да 20 гадоў турмы.
Адвакат Дурава Камінскі лічыць абвінавачванні абсурднымі. На яго думку, заснавальнік месенджара не можа несці адказнасці за дзеянні карыстальнікаў Telegram. Крыніца, блізкая да расследавання, паведаміла, што судовыя разборы з Telegram у Францыі і іншых краінах прывялі да таго, што месенджар стаў часцей адказваць на запыты праваахоўных органаў.
Цяпер бізнэсмен знаходзіцца на волі пасля выплаты закладу ў 5 мільёнаў еўра, аднак яму забаронена пакідаць Францыю. Ён абавязаны двойчы на тыдзень адзначацца ў паліцыі. У верасні Telegram выдаліў «праблемны» кантэнт з пошуку і абнавіў умовы выкарыстання і палітыку прыватнасці, каб яны былі адзінымі для ўсіх краін.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.