«Джэймс Уэб» знайшоў найстаражытнейшую чорную дзірку

Тэлескоп выявіў найстаражытнейшую звышмасіўную чорную дзірку, якая выявілася ў 10 мільёнаў разоў цяжэйшай за Сонца.

Пакінуць каментарый

Чорная дзірка знаходзіцца ў невялікай галактыцы, якая ўтварылася ўсяго праз 570 мільёнаў гадоў пасля Вялікага выбуху. Астраномы не ведаюць, як чорная дзірка так хутка ўтварылася ў раннім Сусвеце, але мяркуюць, што такіх аб’ектаў можа быць яшчэ шмат.

«Гэта першае, што мы выявілі ў чырвоным зрушэнні [індыкатар пашырэння Сусвету пасля Вялікага выбуху], але іх [чорных дзірак] мае быць шмат», — паведаміла Рэбека Ларсан, аўтарка даследавання і астрафізік з Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне.

Навукоўцы думаюць, што яны з’явіліся, калі аблокі шчыльнага газу раптам выбухнулі і стварылі разрывы ў прасторы-часе. Іншая версія — гэта рэшткі гіганцкіх зорак, якія сфармаваліся хутчэй, ніж ужо вядомыя навуцы.

«Джэймс Уэб» даслаў «вясновыя» здымкі Урана
Па тэме
«Джэймс Уэб» даслаў «вясновыя» здымкі Урана
«Джэймс Уэб» знайшоў самыя далёкія з будзь-калі назіраных галактык
Па тэме
«Джэймс Уэб» знайшоў самыя далёкія з будзь-калі назіраных галактык
«Джеймс Уэбб» впервые показал пыльную бурю за пределами Солнечной системы
По теме
«Джеймс Уэбб» впервые показал пыльную бурю за пределами Солнечной системы

Читать на dev.by