У расійскіх ІТ-кампаній упершыню з пачатку вайны знізілася выручка
Расійскі ІТ-сектар ўпершыню з пачатку вайны ва Украіне сутыкнуўся з нязначным, але скарачэннем сукупнай выручкі. Як піша «Камерсант» са спасылкай на тамтэйшых аналітыкаў, па выніках 2025 года выручка кампаній з асноўнымі відамі дзейнасці ў галіне ІТ, распрацоўцы ПА і сумежных паслуг знізілася на 60 млрд RUB ($841 млн), або на 0,75%, — да 7,94 трлн RUB ($11 млрд).

У 2022–2024 гадах галіна расла — з 5,34 трлн RUB да 8,01 трлн RUB.
Пры гэтым колькасць профільных кампаній паступова павялічваецца. За два гады да гэтага мая іх колькасць вырасла на 3,5% да 84,4 тысячы. Але «падтрымліваць ранейшыя тэмпы росту выручкі рынку становіцца цяжэй», адзначаюць эксперты. Кажуць, на фоне актыўнага імпартазамяшчэння і лічбавізацыі кампаніі бурна раслі ў 2022–2024 гадах, але да 2025-га частка з іх сутыкнулася са зніжэннем карпаратыўных бюджэтаў, падаражаннем распрацоўкі і ўзмацненнем канкурэнцыі.
Гульцы рынку звязваюць стагнацыю сукупнай выручкі са зменай структуры галіны. Новыя кампаніі, на іх думку, з’яўляюцца па дзвюх прычынах: па-першае, распадаюцца кампаніі сярэдняга памеру і менеджмент можа стварыць новы бізнес, па-другое, узнікла новы кірунак па працы з ШІ і з’яўляюцца новыя невялікія кампаніі. Пры гэтым, адзначаюць эксперты, выручка прасядае ва ўсіх незалежна ад памеру, а некаторыя буйныя кампаніі «ствараюць фіктыўныя абароты для справаздачнасці».
Канкурэнцыя, паводле ацэнак гульцоў, ссоўваецца ў адны і тыя ж адносна простыя нішы, «дзе можна паказаць хуткі вынік», але ў больш крытычныя да якасці, сапраўды актуальныя тэмы вендары інвеставаць не гатовы.
Але падзенне выручкі не з’яўляецца універсальным для ўсіх сегментаў. Кірунак кібербяспекі і абароны ШІ, напрыклад, растуць апераджальнымі тэмпамі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.