У Расіі ўзляцела колькасць збанкрутаваных ІТ-кампаній
У Расіі зафіксаваны рост банкруцтваў ІТ-кампаній — на 28% у параўнанні з тым жа перыядам 2024 года, паведамляюць «Известия».
У Расіі зафіксаваны рост банкруцтваў ІТ-кампаній — на 28% у параўнанні з тым жа перыядам 2024 года, паведамляюць «Известия».
У Расіі зафіксаваны рост банкруцтваў ІТ-кампаній — на 28% у параўнанні з тым жа перыядам 2024 года, паведамляюць «Известия».
Па падліках сэрвіса Rusprofile, са студзеня па лістапад працэдуру пачалі 630 такіх арганізацый. Колькасць ліквідаваных тэхнакампаній павялічылася на 11%. З фірмаў, зарэгістраваных у 2022 годзе, працягваюць працаваць крыху больш за палову.
У расійскім Мінлічбы не пацвердзілі дадзеныя Rusprofile. Ведамства вядзе ўласны рэестр акрэдытаваных ІТ-кампаній, і, па яго інфармацыі, іх колькасць штогод расце. Зараз налічваецца больш за 20 тысяч, за 2025 год было створана і акрэдытавана больш за 450, ліквідавана — каля 150.
Але эксперты лічаць, што супярэчнасцяў у дадзеных няма, бо Rusprofile кажа пра колькасць кампаній, якія пачалі працэдуру банкруцтва ці ліквідацыі, а Мінлічбы — пра колькасць юрасоб, якія ўжо ліквідаваныя. Але Мінлічбы і Rusprofile сыходзяцца ў меркаванні, што агульная колькасць зарэгістраваных ІТ-кампаній у Расіі працягвае расці: у студзені-лістападзе 2025 года было зарэгістравана 48 тысяч новых арганізацый — плюс 15% год да году.
Эксперты і ўдзельнікі рынку звязваюць рост банкруцтваў з тым, што банкі альбо перасталі крэдытаваць ІТ-кампаніі, альбо прапаноўвалі пазыкі па заградных стаўках, спасылаючыся на нястачу вольных сродкаў. Сярод іншых фактараў называюць ахаладжэнне эканомікі, перагрэтай у 2022–2024 гадах, высокую ключавую стаўку Цэнтрабанка, рэзкае падаражэнне крэдытаў і пераход кампаній у рэжым эканоміі. Акрамя таго, буйныя заказчыкі замарозілі частку новых праектаў, пераразмяркоўваюць бюджэты, дапрацоўваюць ужо купленыя ІТ-рашэнні замест запуску новых і імкнуцца развіваць і падтрымліваць уласныя.
Пры гэтым эксперты адзначаюць, што расійскі рынак ачышчаецца ад структур, якія спрабавалі скарыстацца льготамі для ІТ-сектара, але на справе мелі да яго мала дачынення. Суразмоўцы выдання мяркуюць, што бліжэйшыя 2-3 гады рынак будзе павялічвацца нязначнымі тэмпамі.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Шальных денег няма!