Распрацоўшчык шукаў інжынераў на LinkedIn, а праз пару тыдняў выгнаў усю каманду — замяніў на АІ
Канадскі распрацоўшчык Уэс Уіндэр вырашыў цалкам пазбавіцца ад сваёй каманды кодараў і замяніць іх штучным інтэлектам. Сваім рашэннем ён гучна пахваліўся ў Х, маўляў, праца ідзе «ў 100 разоў хутчэй, а код у 10 разоў чысцейшы».
Тры тыдні таму Уіндэр прыйшоў на LinkedIn у пошуку вэб-распрацоўшчыкаў, якія хацелі б далучыцца да яго кампаніі. А тыдзень таму абвясціў, што ўсіх звольніў. Замест ранейшай каманды на яго цяпер працуюць мадэль о1 ад OpenAI, інструмент для стварэння сайтаў Lovable і АІ-асістэнт для распрацоўшчыкаў Cursor. Канадзец смела заяўляе, што з выхадам o3 90% распрацоўшчыкаў стануць не патрэбныя.
Гісторыю са зваротнай храналогіяй, дзе Уіндэр спачатку ўсіх выгнаў, а потым кінуў кліч на LinkedIn, некалькі дзён таму апублікаваў партал TechGig. Карыстальнікі Reddit падхапілі яе і ператварылі ў мем — пост сабраў ужо амаль 30 тысяч апвоўтаў і каля тысячы каментароў, у якіх Уіндэра пераважна высмейваюць.
Developer fires entire team for AI, now ends up searching for engineers on LinkedIn
byu/Creative_soja innottheonion
Зрэшты, знайшліся і спакойныя праціўнікі прымянення АІ у распрацоўцы — яны адзначаюць, што тэхналогія пакуль спраўляецца толькі з простымі задачамі і хутка генеруе код. Але ў стварэнні масіўных звязных сістэм або вырашэнні незнаёмых задач АІ пакуль слабы, так што на дадзеным этапе ён добры толькі ў ролі памочніка распрацоўшчыкаў, які падвышае прадукцыйнасць. А прыкмет таго, што ён калі-небудзь цалкам выцесніць людзей з гэтай прафесіі, пакуль не назіраецца.
Так ці інакш, судзіць пра мэтазгоднасць і поспех рашэння Уіндэра пакуль рана.
Читать на dev.by