Джун гатовы два гады аддаваць траціну заробку за офер. «Інакш рэзюмэ заваляецца»
Джун-распрацоўшчык Мікіта Дзмітрачэнка напісаў у лінкедзіне пост — ён гатовы на працягу двух гадоў аддаваць 30% заробку таму, хто ўладкуе яго на працу. Пост сабраў 100+ каментаў і відавочна зацікавіў рэкруцёраў, і не толькі іх.
Джун-распрацоўшчык Мікіта Дзмітрачэнка напісаў у лінкедзіне пост — ён гатовы на працягу двух гадоў аддаваць 30% заробку таму, хто ўладкуе яго на працу. Пост сабраў 100+ каментаў і відавочна зацікавіў рэкруцёраў, і не толькі іх.
Мікіта расказаў dev.by, што гэта яго другая спроба знайсці працу. Першую ён распачаў год таму — калі звольніўся з завода. Яна не ўвянчалася поспехам.
Увогуле вывучаць праграмаванне Мікіта пачаў увосень 2020 года — натыкнуўся на навучальнае відэа, вырашыў паспрабаваць. Спачатку вучыў Phyton. Але потым зразумеў, што бясплатных матэрыялаў пра гэтую мову не так ужо і шмат. Пераключыўся на JS.
— Калі прайшоў HTML і CSS, стаў дапамагаць аднаму фрылансеру вярстаць сайты. Але потым мы з ім разышліся.
На Youtube-мануалах хлопец вывучыў 100 лекцый React/Redux, «адчуў упэўненасць у сваіх сілах — і сышоў з завода з 600 доларамі ў кішэні».
Мікіта кажа, што працу шукаў месяцы тры, адгукаўся на вакансіі з rabota.by і ў лінкедзіне, рабіў тэставыя, хадзіў на сумоўі, але атрымліваў адмовы — у асноўным праз англійскую.
— Я ў школе вучыў нямецкую, да англійскай рукі не даходзілі. Дый цяпер толькі перыядамі вучу: хоць разумею, што яна патрэбная, увесь вольны час імкнуся надаваць распрацоўцы, — кажа малады чалавек.
Паралельна Мікіта рабіў франт-энд для аднаго стартапа. Але гэтая праца не аплачвалася.
Фінансавая «падушка» ў 600 долараў з часам растала, і малады чалавек пайшоў працаваць не ў ІТ — спачатку адміністратарам у парк віртуальнай рэальнасці, потым на будоўлю, быў кур’ерам і агентам па нерухомасці.
Цяпер Мікіта вярнуўся да пошуку працы ў ІТ. За два месяцы не знайшоў — і вырашыў паспрабаваць нестандартнае рашэнне, «інакш маё рэзюмэ так і заваляецца сярод іншых», — лічыць ён.
Пост-абяцанка зачапіў рэкруцёраў, прызнаецца ён: «Яны адгукаюцца, сумоўяў не прызначаюць, але цікавяцца маім досведам».
Мы спыталіся ў Мікіты, чаму ён прызначыў тэрмін у два гады — гэта ж так доўга. Ён адказаў, што «гэта проста лічба».
— Год неяк мала, а два — ужо прыкольна. Ну і асноўная мэта пасту — стварыць актыўнасць у ім, а не гэтыя ўмовы, — заўважыў малады чалавек. — Вядома, я разумею: абяцанку прыйдзецца выконваць, але гэта не важна. Мне патрэбная магчымасць, за якую я змагу зачапіцца, а за яе я гатовы заплаціць поўнасцю.
Мікіта гатовы працаваць як у Беларусі, так і па-за межамі краіны. Хаця прызнаецца, што не хацеў бы з’язджаць праз дзяўчыну, той пасля каледжа трэба будзе адпрацаваць яшчэ 2 гады.
«Спецыяліст, які праводзіў сумоўе, прапанаваў офер за 50% заробку на працягу паўгода»
У каментарах да пасту пішуць, што рашэнні пра найманне прымаюць не рэкруцёры, а менеджары і ліды. А з рэкруцёркай Мікіту раяць проста ажаніцца — так танней выйдзе.
Тут жа — невялікая пераклічка: хто яшчэ гатовы на офер паводле падобнай схемы. Жарты, што джун «прыдумаў адкат». І прапановы наконт іншых варыянтаў схем накшталт: «А яшчэ за 30% можна наняць студэнта, які працу будзе працаваць».
Большасць каментароў захоплена-станоўчыя, але некаторыя карыстальнікі лічаць, што траціна заробку на працягу двух гадоў — гэта тоўста і больш выгадна проста паабяцаць таму, хто знойдзе Мікіту працу, аўтамабіль.
Мы кінулі кліч, каб знайсці іншых айцішнікаў, якія пасля працаўладкавання ў кампанію адлічвалі на працягу пэўнага перыяду частку свайго заробку рэкруцёру, курсам або камусьці яшчэ.
Адгукнуўся адзін чалавек, якому нібыта прапаноўвалі офер за «адкат»:
— Напрыканцы 2015 года быў у лабе ў E. Адзін з тэхнічных спецыялістаў, які праводзіў сумоўе сам-насам, прапанаваў офер за 50% заробку на працягу паўгода. Я адмовіўся. У E., вядома, не ўзялі.
Наш суразмоўца дадаў, што джуны на той час атрымлівалі каля 500 долараў. Адмовіўшыся, ён шукаў працу яшчэ каля двух месяцаў — і знайшоў, але не па тым кірунку, па якім хацеў бы.
Пасля 24.02 абвальванне адбылося на ўсіх пазіцыях, але самымі незапатрабаванымі выглядаюць маладыя спецыялісты.
После получения оффера - "аааа, это кабальная сделка, вы ниимеете права забирать мои деньги, я обращусь в суд на вас, аааа!"
Лично таких людей встречал.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Его в Гугл забанили? По любым языкам информации море :)
курсов по Python - много))), было бы желание найти...
Конечно, я понимаю: обещание придётся выполнять, но это не важно.
Это топ.
Про Python слышал, а про Phyton нет. Может в этом дело? Очепятка не даёт устроиться на работу?
Господи, зачем так унижаться?
Пойду выкину свой бгуировский диплом :(((
такие нужны в ИТ-роте! там даже не надо будет считать сколько это треть будет, заплатят сколько полагается
После получения оффера - "аааа, это кабальная сделка, вы ниимеете права забирать мои деньги, я обращусь в суд на вас, аааа!"
Лично таких людей встречал.