Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пот і слёзы». Джуноў ужо ў 4 разы менш! Тыя, што выжылі, дзеляцца сакрэтамі

Шчыра пагутарылі з юнымі айцішнікамі, якія засталіся ў меншасці ў ІТ-кампаніях. 

20 каментарыя
«Пот і слёзы». Джуноў ужо ў 4 разы менш! Тыя, што выжылі, дзеляцца сакрэтамі

Шчыра пагутарылі з юнымі айцішнікамі, якія засталіся ў меншасці ў ІТ-кампаніях. 

Беларускі айцішнік «пастарэў», выявіў наш вялікі рэсёрч-2023. Сярэдні ўзрост ІТ-спецыяліста працягвае расці і на дадзены момант ушчыльную наблізіўся да 32 гадоў. Колькасць айцішнікаў 40+ перавысіла парог у 10%, а тут яшчэ і амаль поўная адмова ад новых кадраў у галіне.

Калі ў 2021 годзе неафітаў з досведам працы ў ІТ да года было амаль 10%, то цяпер іх доля скарацілася ў 4 разы. Так што можна сказаць, што беларускі джун — выміраючы від.

Звярнуліся да яго прадстаўнікоў, каб даведацца, як ім працуецца ў асяроддзі «дзядкоў», як яно наогул шукаць працу ў гэты худы час і якія бачаць перспектывы.

Пагутарылі з трыма маладзёнамі і, здаецца, выявілі агульныя рысы. Такім чынам, джун-2024:

Вучыцца на 3-4 курсе. Прычым ён выдатнік або амаль. Прынамсі, быў ім, пакуль не пачаў працаваць.

Кірыл, 3-курснік, на пачатку года прайшоў 3-месячную стажыроўку ў прадуктовай кампаніі і вось ужо 2+ месяцы там працуе. Стэк — .Net + React:

— Да моманту стажыроўкі вучыўся добра, нават лепш, чым мог сабе ўявіць. Па ўсіх профільных прадметах былі 9-10, за рэдкім выключэннем. Вучоба ў нас досыць складаная + вялікія нагрузкі па лабах (часам да 9 лаб на тыдзень бывала).

Многіх адлічваюць. У верасні 2021 года ў групе было 30 чалавек, цяпер засталося менш за палову.

Патрапіўшы на стажыроўку, пачаў усведамляць, як шмат лішняга ва ўніверсітэце.

Некаторыя выкладчыкі, якім па 60-70 гадоў, прымушаюць на іспытах адказваць менавіта так, як яны расказваюць на лекцыях, а гэта даўно неактуальна і часам нават смешна (зразумеў гэта пасля камунікацыі з вопытнымі распрацоўшчыкамі). Таму матывацыі добра вучыцца на дадзены момант няма, мэта — проста скончыць універсітэт і атрымаць дыплом.

Максім, 21 год, сканчае БДУІР. Ад лютага 2023 года працуе ў кампаніі, якая распрацоўвае вэб-праграмы для дзяржпаслуг унутры РБ.  («Першапачаткова сумовіўся на пазіцыю Java dev, але ў часе працы пачаў улівацца ў Python, вывучыў пару фрэймворкаў і ў выніку ўжо месяцаў 10 пішу мікрасэрісы на Python»).

— Школу скончыў з залатым медалём. Ва ўніверсітэце да 4-га курса сярэдні бал быў 8+, вось цяпер падзабіў на экзамены і стаў прытрымлівацца прынцыпу «абы здаць». Думаю, па выніках вучобы сярэдні бал будзе каля 7,7 — 8.

Проста са з’яўленнем працы становішся самастойнейшым, інтарэсы і прыярытэты ў жыцці трохі змяняюцца.

Я і да таго не сказаў бы, што стараўся вучыцца добра, проста адказна падыходзіў да заданняў.

Зміцер, 4-курснік БДТУ. Летась прайшоў 3-месячную стажыроўку ў маладой аўтстаф-кампаніі і ўжо каля года там працуе .Net-распрацоўшчыкам. («Да красавіка працаваў на ўнутраных праектах фірмы. Цяпер паставілі на вонкавы расійскі праект — там я бэкэндар»). 

— Вучыўся добра, па балах тры семестры запар сярэдні бал быў 8,9. Затым, калі з’явілася стажыроўка + праца, поспехі ўпалі. Былі пераздачы, аднойчы нават быў блізкі да адлічэння. Хоць гэта ў асноўным праз неадэкватных выкладчыкаў: аднойчы на пераздачу адправілі праз забытую сігнатуру функцыі ў JS.

Калег-аднагодкаў у джуноў сапраўды мала. Выключэнне — рэдкія аўтстаф-кампаніі, якія працягваюць актыўна набіраць стажораў (у іх палова — моладзь).

Кірыл:

— Так атрымалася, што ў кампанію, дзе я цяпер працую, практычна ніколі не бралі джуноў (а кампаніі 30+ гадоў, і шэраг спецыялістаў працуе ледзь не ад заснавання). Так што аднагодкаў тут не вельмі шмат, чалавек 5 (прыкладна 3% 😬 штату), і то гэтыя людзі на пару гадоў старэйшыя за мяне (усе астатнія — узроўню сеньёр і вышэйшага). Але ў цэлым людзей ва ўзросце да 30 гадоў у кампаніі дастаткова. 

Наконт адчуванняў ад працы з людзьмі старэйшымі і вопытнейшымі нічога дрэннага сказаць не магу. Ніякага дыскамфорту не адчуваецца, нават калі чалавек у 2-3 разы старэйшы за цябе (а такіх у нас шмат🙃). Усе гатовыя дапамагчы пры неабходнасці. Калі чагосьці не разумееш, спакойна паўтараюць. У плане камунікацыі таксама хутка знайшлі агульную мову. Так што з гэтага пункта гледжання ўсё класна.

У асобных сітуацыях кантакт з аднагодкамі, можа, і камфортнейшы. Але моцнага кантрасту ў параўнанні з людзьмі старэйшымі няма.

Максім:

— Наш калектыў — каля 80 чалавек, я паспеў паўдзельнічаць толькі ў двух праектах, і ў абодвух я быў самым маладым. На ўсю кампанію ўсяго 3-4 мае аднагодкі, у астатнім гэта людзі 25+. З калегамі даволі хутка ўсталяваў кантакт. Здаецца, у камандзе ўсе нароўні і кожны мае права голасу, нікога не ціснуць аўтарытэтам.

Калі шчыра, з людзьмі 25-30 гадоў на працы размаўляць і жартаваць мне нават лягчэй, чым з калегамі-аднагодкамі (гэта безадносна ўзросту, проста з канкрэтнымі людзьмі пакуль не зраслося). Можам абмеркаваць нейкія спартыўныя падзеі, трэніроўкі ў трэнажорнай зале, адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі, тэмы 18+ (і жартам, і ўсур’ёз).

А вось з тымі, каму больш за 30, ужо цяжкавата размаўляць пра штосьці, акрамя працы. Нават канэкт для размовы знайсці няпроста — не тое што для жартаў.

Unsplash

Зміцер:

— Я працую ў кампаніі, якой 2-3 гады зроду, таму моладзі, у тым ліку студэнтаў, у нас шмат, а галоўным дзядзькам каля 35-і. Але, мне здаецца, такіх фірмаў не вельмі шмат. Масава на стажыроўкі цяпер запрашае ўсяго парачка кампаній у Мінску.

У цэлым з аднагодкамі кантакт знаходзіць, вядома, прасцей. А вось жартуюць лепш старэйшыя калегі: маладыя ў офісе часцей заціснутыя ці што.

Знайсці стажыроўку/працу джуну цяпер вельмі няпроста. Выглядае, што поспех нашых герояў — вынік старанняў і добрай вучобы.

Кірыл:

— Так, трапіць на стажыроўку было цяжка. Часткова мне пашанцавала, што сярод сотні водгукаў мой заўважылі. Многія мае аднагрупнікі (і не толькі) ужо 6-12 месяцаў шукаюць сабе працу, і толькі адзінкі змаглі трапіць на сумоўе.

Мой ментар правёў 100+ двухгадзінных гутарак, каб выбраць пяць чалавек. 

Было два этапы: кароткі сазвон з HR і доўгае тэхнічнае сумоўе. Асноўны акцэнт, натуральна, быў на тэхсумоўі. Так што, падазраю, што я і астатнія чацвёра ўзялі ведамі.

За кожным стажорам замацавалі ментара, які на працягу трох месяцаў правяраў заданне, рабіў рэв’ю кода і апытваў па тэорыі.

Максім:

— Два гады таму знайсці працу было даволі цяжка. Вакансій мала, сумоўі складаныя, да таго ж маглі адрэзаць на этапе рэзюмэ (бо няма камерцыйнага вопыту). Аднак я атрымаў два оферы. З адным з іх былі пытанні, і я вырашыў пайсці туды, дзе бралі 100%.

Зміцер:

— На 3-м курсе я, як і многія, стаў шукаць стажыроўку. Праз пяць месяцаў пошуку наткнуўся на кампанію, прайшоў чатыры этапы сумоўя: 1) HR + англійская; 2) тэхнічны прэскрын — 20 хвілін; 3) абарона тэставага задання + асноўнае тэхсумоўе — адная гадзіна; 4) шчырая размова з СТО.

Пасля трох месяцаў стажыроўкі мяне ўзялі на працу. Калі параўноўваю свой шлях з вопытам знаёмых, думаю, што мне пашанцавала: я даволі хутка знайшоў больш-менш надзейнае месца.

Летась канкурэнцыя была не вельмі вялікая, але калі народ даведаўся пра кампанію і пайшоў туды валам, патрабаванні неверагодна пастрожыліся.

У .NET яшчэ норм, а ў JavaScript найразумнейшыя мае знаёмыя не прайшлі, бо па тэорыі+практыцы там пытаюць прыкладна ўсё.

За стажыроўку джунам не плацяць або амаль не плацяць. Потым можна разлічваць на $500.

Кірыл:

— Стажыроўка была неаплачваная. Пасля яе прапанавалі заробак большы за той, які я запытваў першапачаткова. Колькі, не магу сказаць. Але калі лічыць, што стартавы дыяпазон для джуноў без вопыту — 400-500$, то ў мяне крыху больш.

Максім:

— Стартавы дыяпазон у нас 500-650 y. e. Павышаюць па нарастанні: спачатку, праз пару месяцаў, на 100 у. е., праз паўгода — на 200 у. е. Цяпер у мяне каля 1000 у. е., і калегі мне кажуць, што я магу смела ісці і настаяць на +300-400 у. е.

Зміцер:

— У часе стажыроўкі плацілі 100$, пасля яе — у 2-3 разы больш. Павышэнне зп для джуна — кожныя чатыры месяцы пры ўмове, што ён працуе на вонкавым праекце. Цяпер, праз год, я зарабляю 600$. Але да красавіка ў мяне, па сутнасці, не было магчымасці росту, бо не давалі праекта. Цяпер праект ёсць, так што, спадзяюся, буду расці хутчэй.

Не тое каб джуны ў захапленні ад цяперашняга месца, але разумеюць, што магло быць і горш. Радыя вераб’ю ў руцэ (размеркаванне!), хтосьці падумвае, ці не адправіцца за жоравам. Спрабуюць ацаніць перспектывы росту з цяперашняга пункта.

Максім:

— За пасаду я б не сказаў, што трымаюся. Але, з аднаго боку, тут складваецца ўсё зручна (мяне размеркавалі ў маю кампанію, і гэта добра, бо маглі б накіраваць у нейкую школу выкладчыкаў). З іншага — хочацца расці не ў арыфметычнай прагрэсіі, а ў геаметрычнай.

Таму ў планах здаць дыпломную працу і пачаць рыхтавацца да сумоўя на мідла — а раптам нешта выгарыць да восеньскага прызыву.

Зміцер:

— Магло быць і лепш, але выбар цяпер невялікі. Глядзеў за некалькі месяцаў да размеркавання вакансіі — на мой стэк і ўзровень літаральна парачка, а замахнуцца на сеньёра я не адважыўся. У цэлым цяпер пайшоў кар’ерны прагрэс. Калі спыніцца, то, думаю, змагу пераразмеркавацца — балазе, у адрозненне ад дзяржпрадпрыемстваў, прыватныя часта адпускаюць.

Кірыл:

— Адэкватнае кіраўніцтва, класны калектыў, складаны праект — гэта ўсё цікава і перспектыўна. Але ў гэтай кампаніі за 30+ гадоў вялікая частка функцыяналу аўтаматызаваная пад канкрэтны праект, і распрацоўка зводзіцца да выкарыстання ўжо гатовага кода, а не напісання чагосьці новага. Улічваючы адсутнасць у мяне вопыту, гэта моцна звужае атрымваныя скілы ў гэтай кампаніі.

Усіх хлопцаў хвалюе войска, туды ніхто не хоча. І ўвогуле — як паўгода ў ботах адаб’юцца на прафскілах? Гэта прымушае джуноў задумацца аб ад’ездзе.

Максім:

— У мяне сітуацыя «два крэслы»: пасля года на вайсковай кафедры альбо ісці ў войска на паўгода, альбо шукаць працу па-за межамі РБ і з’язджаць.

Калі ў войска, то асцерагаюся таго, што прапушчу нешта новае, і мая цана на агульным рынку ўпадзе. Раптам будзе цяжка ўліцца зноўку ў сферу. 

Цяперашняя кампанія, што праўда, прыме назад, з гэтым не мае быць праблем. Але і яны не хочуць, каб я ў войска сыходзіў.

Кірыл:

— У мяне вайсковая кафедра, пакуль войска не пагражае, але ў кожны момант жа могуць добраахвотна-прымусова забраць служыць паводле кантракту. Ведаю па вопыце знаёмых, што з ваенкамата па-любому выходзіш, падпісаўшы паперу. Таму на пабудову кар’еры тут у бягучых рэаліях не разлічваю.

Да дыплома па максімуме атрымліваю вопыт камерцыйнай распрацоўкі і вучу англійскую мову, а далей шукаю варыянты ў тых краінах, якія мне падабаюцца.

Зміцер:

— У нас многія, я ў тым ліку, скончылі ваенную кафедру пры ўніверы. Так спрабавалі вырашыць праблему з войскам, але, здаецца, цяпер гэта ўжо не працуе: з кожным годам набор афіцэраў павялічваецца. Многія знаёмыя да нядаўняга часу былі непрыдатнымі, але цяпер прыдатныя, здаецца, усе.

Дарэчы, праз войска кампаніі цяпер многім адмаўляюць. Чуў гісторыі пра тое, як кліенты патрабуюць, каб праграміст працаваў на праекце мінімум паўгода.

І калі найбліжэйшымі месяцамі чалавека могуць прызваць, то проста не возьмуць на вонкавы праект.

Дзяўчатам у гэтым плане прасцей. Паводле маіх назіранняў, сярод стажораў і джуноў стала больш дзяўчат.

У асяроддзі неафітаў у цэлым хутчэй нявесела, чым весела. Знайсці працу вельмі складана (але можна!), планы на хуткую і вытанчаную ІТ-кар’еру разбіваюцца аб злую рэальнасць. Але маладосць не смуткуе.

Кірыл:

— Разуменне сітуацыі прыходзіць, толькі калі пачынаеш шукаць працу. Раней я таксама ведаў, што ў Беларусі сур’ёзны спад з усім зразумелых прычын, але што да такой менавіта ступені — не. І ўсё па-ранейшаму здавалася перспектыўна і проста, асабліва на фоне гісторый «я скончыў курсы за тры месяцы, і мяне ўзялі на працу».

Сакурснікам цяпер несалодка. Хтосьці кажа: «Так і ведаў, трэба было ісці ў БНТУ на інжынера», хтосьці шукае працу ў пасіўным рэжыме і не асоба хвалюецца, хтосьці, наадварот, моцна перажывае. Але ніхто асабліва не шкадуе, што калісьці абраў ІТ. 

Проста зміраешся і разумееш, што шукаць працу паўгода — гэта цяпер норма.

Максім:

— У асноўным амаль усе хлопцы з майго атачэння альбо даўно працуюць, альбо знайшлі працу нядаўна. Пара чалавек яшчэ шукае. Ёсць знаёмы, які ўдзельнічае ў стартапе, што відавочна не ўзляціць (ідэя 2018 года + на рынку процьма аналагаў), але ён усё роўна там застаецца, хоць і не бачыць перспектыў. Ёсць хлопец, якія пасля кучы сумоўяў на мабільную распрацоўку так і не знайшоў працы і пачаў вучыць 1С 😩 Большасць пайшла ў франтэнд, і толькі адсоткаў 30 — у бэкэнд. Магчыма, у франтэндзе проста больш прапаноў для пачаткоўцаў.

Зміцер:

— Паступалі мы ў жніўні 2020-га — ясная рэч, што ва ўсіх былі велізарныя чаканні.

За чатыры гады ўсе апусціліся на зямлю і зменшылі апетыты.

Настрой у сакурснікаў, вядома, не радасны. Амаль усе, хто знайшоў працу, зрабілі гэта праз пот і слёзы. Адзін знаёмы наогул два разы запар трапляў у кампаніі, дзе яго падманвалі на грошы. 

Дзякуй богу, усе мае знаёмыя працу знайшлі (таму ў вёску сісадмінамі не адправяцца), што праўда, большасць літаральна за месяц-два да размеркавання. Баюся, наступным курсам у гэтым плане будзе яшчэ горш. Казалі, што раней усіх размяркоўвалі ў Мінск. Але сёлета свабодных вакансій у Мінску, акрамя самога ўніверсітэта, не было.

Бешеная конкуренция зп от 400$. Как выглядит ИТ в Минске — рассказывает джун-джавист
Бешеная конкуренция, зп от 400$. Как выглядит ИТ в Минске — рассказывает джун-джавист
По теме
Бешеная конкуренция, зп от 400$. Как выглядит ИТ в Минске — рассказывает джун-джавист
750$ максимум и никаких бонусов. Джун рассказывает как искать работу в 2023 году
750$ максимум и никаких бонусов. Джун рассказывает, как искать работу в 2023 году
По теме
750$ максимум и никаких бонусов. Джун рассказывает, как искать работу в 2023 году
Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех кто хочет в ИТ в 2023
Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех, кто хочет в ИТ в 2023
По теме
Кому сейчас нужны джуны после курсов? 4 истории тех, кто хочет в ИТ в 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

Жесть... и некоторые еще утверждают что в рб полно работы...
Это по сути выжженная земля, полгода-год работу искать. В соседней Польше максимум месяц уходит. Жесть, не жизнь, а какое-то выживание.

Кто хочет жить нормально, [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie], помните, рабочие визы никто не отменял.

8

Ну в целом верно но в Польше тож не очень с работой в IT, нет ее как бы достаточно но конкурс существенный, мидлом 9 месяцев искал работу, про джунов страшно думать даже. Но то что сейчас описано в статье это конечно совсем боль еще и зп какие то фигурируют смешные откровенно, 300-600-1000$ максимум за 1.5 года опыта и без перспектив особых на рост, думаю даже таксист больше в РБ зарабатывает. Про Польшу вообще молчу. Сейчас смотрю спустя долгое время и понимаю что верное решение с переездом было и продажей недвижимости и всего в целом в Минске и покупкой квартиры в Польше и окапывании тут на пмж.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 мая 2024, 10:06

table
table Table в Database
10

ход мысли верный, но в Польше сейчас тоже не айс с работой (по сравнению с 2 годами ранее когда в линке просто личка пухла и не успевал проходить техсобесы). Рынок перенасыщен, за месяц точно ничего не найдешь. учитывая что тут все процессы довольно медленные. Плюс дополнительно часто в вакансиях встречаются специфические региональные языковые требования (например польский С1, немецкий В2 - сказывается близость Германии). 3-6 месяцев на поиск нового места - более реальные цифры.

-2

Все правильно. Потеть и плакать. Потеть на благо нашей Родины. Плакать от счастья, что живешь в самой лучшей стране мира.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

не понятно, так это выполнена государственная программа инновационного развития Республики Беларусь на 2021 – 2025 годы или только наполовину?

table
table Table в Database
5

Большинство наших граждан, пользователей IT-технологиями интернет-ресурсов из 9,5 миллионов граждан имеют абонентское приложение и пользование около 13 миллионов наших граждан. Это говорит о том, что есть, создан ресурс, который позволяет любому пользователю использовать самые современные трафики для внедрения, интеграции и развития своих возможностей и спроса интереса. Что же касается контроля за развитием госпрограммы инновационного развития - то пятнадцать из тринадцати контрольных показателей находятся в пятой четверти.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

наша молодеж - это наше будущее. пусть у них все получится. трудные времена, подкинутые нам западом не вечны, они пройдут, и снова айци расцветет

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 мая 2024, 20:01

table
table Table в Database
-1

пышным цветом

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
1

Новое reality show "ИТшники тоже плачут"...

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Нормальный сеньер может структурироваться через ПВТ в Бишкеке, Грузию, ОАЭ и работать откуда хочет.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
1

а главным дядькам около 35-и.

Глазом не успеешь моргнуть, джун.

Anatole Salanevich
Anatole Salanevich Engineer, Entrepreneur в Salaniewicz
1

Можно ознакомится с другими исследованиями по этому вопросу?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

table
table Table в Database
0

а зачем тебе)) выпей 100 грамм и пускай ход мысли успокоится

table
table Table в Database
3

кто о чем, а вшивый о бане)) хорошо я еще про кавалерку не написал, а то был бы целый опус на тему "как я живу в трехе в центре минска, коммуналка копейки")

-2

Правильно мыслишь. В Беларуси перспективы ог-го-го. Все стабильно. Заказчиков море. А те евроинтеграсты, которые мечтают сделать как в ЕС бешеные налоги и безработицу, никогда не придут власти. Я и ты этого не допустим. Нам не нужны перемены. Цой мертв.

1

Поправлю немного, что бы стало похоже на правду:

[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] Все стабильно плохо. Заказчиков высохшее море. А те замечательные люди, которые мечтают сделать как в ЕС высокий уровень жизни и низкий уровень безработицы, нескоро придут к власти. Ябатьки этого не допустят. Им не нужны перемены. Цой жив.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]