EA не будзе выпускаць The Sims 5. Але фанатаў гульні супакоілі
Студыя-распрацоўшчык легендарнай гульні расказала пра будучыню серыі. У гэтым годзе франшызе сімулятара жыцця споўніцца 25 гадоў.
Генеральная менеджарка The Sims Кейт Горман заявіла, што франшыза выйдзе за рамкі нумарных выпускаў. Студыя плануе не выпускаць The Sims 5, а засяродзіцца на развіцці The Sims 4: выпусціць абнаўленні і платныя DLC, у тым ліку створаныя сябрамі супольнасці, якія дэбютуюць у лістападзе. Паводле даных EA, у The Sims 4 больш за 80 мільёнаў карыстальнікаў.
Паводле слоў Горман, фанаты гульні турбаваліся, што ў новай частцы ім прыйдзецца пачынаць усё нанова. Пры гэтым Project Rene не адмянілі: гульня па матывах The Sims пройдзе тэсціраванне восенню па запрашэннях. Студыя заявіла, што гульня створыць «магчымасці для сяброў сустракацца, камунікаваць і дзяліцца ўражаннямі ў часе сумеснага геймплэю».
Таксама студыя паказала «Лабараторыю The Sims». Удзельнікі праекта будуць тэсціраваць зборкі, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, і эксперыментальныя функцыі гульні. Запісацца ў тэсціроўшчыкі можна на сайце кампаніі. Таксама EA пацвердзіла распрацоўку фільма па франшызе. Карціну здыме Amazon MGM Studios, якая раней зняла серыял па Fallout.
Читать на dev.by