Эканаміст: «Вашую працу адбярэ не АІ, а чалавек, які ўмее ім карыстацца»

Некаторыя працаўнікі непакояцца, што іх заменіць штучны інтэлект. Прафесар міжнароднай эканомікі ў Жэнеўскім інстытуце міжнародных адносін Рычард Болдуін лічыць, што турбавацца няма чаго, калі ўмець выкарыстоўваць АІ для павышэння асабістай прадукцыйнасці.

3 каментарыя

«Працу ў вас забярэ не АІ, а хтосьці, хто карыстаецца ім», — адзначыў Болдуін на саміце Сусветнага эканамічнага форуму.

На ягоную думку, інструменты на базе АІ могуць пашыраць магчымасці людзей і дапамагаць ім рабіць сваю працу лепей.

«Па сутнасці, АІ — гэта сховішча ведаў. Ён дае дадатковыя здольнасці ўсім працаўнікам, асабліва сярэднім працаўнікам», — дадаў эканаміст. АІ накшталт ChatGPT можа за дзень дасягнуць узроўню «дарагога» і «таленавітага» працаўніка «з 20 гадамі досведу», лічыць ён, і ў цэлым гэта адаб’ецца абсалютна на ўсіх прафесіях.

«Некаторыя рэчы будуць аўтаматызаваныя, і ўсім давядзецца змірыцца з гэтым», — сказаў Болдуін.

ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным
Па тэме
ChatGPT выявіўся лепшым за дактароў у кансультацыях пацыентаў — і нават больш спачувальным

Читать на dev.by