Экс-інжынер Nvidia распавяла, як прасунуцца ў ШІ і не адстаць
Каб заставацца запатрабаваным у эпоху ШІ, трэба не чакаць, а рабіць, лічыць Чып Х’юен — даследчыца ШІ, якая раней працавала над платформай NeMo у Nvidia і выкладала машыннае навучанне ў Стэнфардзе.
Каб заставацца запатрабаваным у эпоху ШІ, трэба не чакаць, а рабіць, лічыць Чып Х’юен — даследчыца ШІ, якая раней працавала над платформай NeMo у Nvidia і выкладала машыннае навучанне ў Стэнфардзе.
«Няважна, што менавіта вы ствараеце, галоўнае — прайсці шлях ад ідэі да гатовага рашэння, якім зможа скарыстацца ваш сябар», — сказала яна ў каментары Business Insider.
Паводле Х’юен, будаваць штосьці з нуля могуць і павінны не толькі інжынеры. На яе воркшопах людзі без тэхнічнай адукацыі дзякуючы ШІ-асістэнтам для кодынгу ствараюць працоўныя праекты. «Пасля гэтага яны становяцца значна ўпэўненымі ў сабе і лепш разумеюць, як працуе ШІ», — кажа яна.
Тым, хто не ведае, з чаго пачаць, Х’юен прапануе простае практыкаванне: на працягу тыдня запісваць усё, што раздражняе — ад рутынных задач да павольных працэсаў. А потым выбраць адну праблему і паспрабаваць яе вырашыць.
Пры гэтым важна не абмяжоўвацца толькі практыкай. «Вучыцца толькі праз праекты — усё роўна што асвойваць новую мову, проста размаўляючы», — адзначае Х’юен. Каб разабрацца ў інструментах, варта вывучыць тэорыю — выбраць навучальны курс, кнігі ці структураваную праграму. Яна дала падборку рэсурсаў, з якіх можна пачаць, у сваёй кнізе «AI Engineering».
Асобна Х’юен выказалася пра студэнтаў і інжынераў. Кажа, галоўнае — развіваць сістэмнае мысленне: «Код — гэта ўсяго толькі сродак. Камп’ютарныя навукі — гэта пра сістэмнае мысленне і пра тое, як выкарыстоўваць код, каб вырашаць рэальныя задачы».
ШІ можа аўтаматызаваць шмат асобных рэчаў, але аб’ядноўваць веды і бачыць праблему цалкам яму ўсё яшчэ складана, упэўнена Х’юен. Яна ўзгадала нядаўні вэбінар сузаснавальніка Google Brain Эндру Ына і кіраўніка кафедры камп’ютарных навук Стэнфарда Мехрана Сахамі, дзе абмяркоўвалася будучыня прафесіі. Сахамі падкрэсліваў, што студэнтам важна разумець код, які генеруюць ШІ-інструменты.
Х’юен кажа, што ў кампаніях сеньёры часам марнуюць больш часу на праверку кода, напісанага джунамі. Паколькі ШІ генерыруе код усё лепш, растуць асцярогі, што джуны могуць знікнуць. Таму, паводле Х’юен, асабліва цэняцца спецыялісты, якія разумеюць, як уладкавана сістэма ў цэлым, умеюць вырашаць задачы і мысліць маштабна.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.