Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З'явіўся індэкс ШІ-замяшчэння: праграмісты — першыя на чарзе

Штучны інтэлект паступова змяняе структуру рынку працы, радыкальна трансфармуючы адны прафесіі і амаль не ўплываючы на іншыя. Да такой высновы прыйшла платформа пошуку працы Indeed, якая прэзентавала GenAI Skill Transformation Index — новы паказчык, які ацэньвае, якія навыкі і пасады найбольш схільныя да змяненняў.

5 каментарыяў

Індэкс улічвае амаль 2,9 тысячы працоўных навыкаў і ацэньвае іх па двух крытэрыях: кагнітыўная складанасць — наколькі выкананне задачы патрабуе разважанняў, ведаў і практычнага меркавання, і наколькі гэта можна дэлегаваць ШІ; і фізічная неабходнасць — ці патрабуе навык прысутнасці чалавека або фізічнага дзеяння.

На аснове аналізу навыкі падзялілі на чатыры катэгорыі: мінімальная трансфармацыя, «асісціраваная» трансфармацыя, «гібрыдная» трансфармацыя і поўная трансфармацыя.

Даследаванне паказала, што 41% усіх навыкаў схільныя да найвышэйшай рызыкі трансфармацыі пад уздзеяннем ШІ. Больш за чвэрць (26%) вакансій, апублікаваных на Indeed за апошні год, могуць змяніцца «моцна», а яшчэ 54% — «памяркоўна», у залежнасці ад хуткасці ўкаранення тэхналогій і гатоўнасці супрацоўнікаў да перакваліфікацыі.

Амаль палова (46%) навыкаў у тыповай вакансіі ўжо знаходзяцца ў зоне «гібрыднай трансфармацыі»: ШІ здольны выконваць значную частку рутынных задач, але неабходны чалавечы нагляд. Варта адзначыць, што ўпершыню за час даследавання 19 навыкаў (0,7%) прызнаны «вельмі верагодна цалкам заменнымі» ШІ — год таму такіх не было.

Больш за ўсё змены закрануць распрацоўку праграмнага забеспячэння: Indeed падлічыў, што 81% звязаных з ёй навыкаў пяройдуць у гібрыдны рэжым, дзе ШІ выконвае асноўную працу, а людзі кантралююць вынік. На другім і трэцім месцах — Data & Analytics і бухулік.

Менш за ўсё схільныя да трансфармацыі прафесіі, якія патрабуюць фізічнай прысутнасці і чалавечага ўзаемадзеяння. У гэтую групу трапілі догляд за дзецьмі, медсястрынская справа і будаўніцтва. У гэтых сферах ШІ ў асноўным здольны аптымізаваць толькі адміністрацыйныя працэсы.

Эканамісты Indeed адзначаюць: гаворка не ідзе пра татальную замену работнікаў машынамі. Аднак па меры росту магчымасцяў ШІ больш навыкаў будзе пераходзіць у катэгорыю рэалістычнай аўтаматызацыі.

У Крамянёвай даліне новы хайп — вакол сімуляцый для ШІ
У Крамянёвай даліне новы хайп — вакол сімуляцый для ШІ
Па тэме
У Крамянёвай даліне новы хайп — вакол сімуляцый для ШІ
ШІ выцясняе зумераў — моладзевае беспрацоўе няўхільна расце
ШІ выцясняе зумераў — моладзевае беспрацоўе няўхільна расце
Па тэме
ШІ выцясняе зумераў — моладзевае беспрацоўе няўхільна расце
Самавольныя ШІ-профілі супрацоўнікаў ператвараюцца ў бомбу запаволенага дзеяння
Самавольныя ШІ-профілі супрацоўнікаў ператвараюцца ў бомбу запаволенага дзеяння
Па тэме
Самавольныя ШІ-профілі супрацоўнікаў ператвараюцца ў бомбу запаволенага дзеяння
Чытайце таксама
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
CEO Airbnb: калі не браць зумераў, кіраваць хутка будзе няма каму
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
7 каментарыяў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Напомнило детство. Когда-то (30 лет назад) читал детскую книжку, там писали что компьютеры вот-вот полностью заменят всех бухгалтеров, математиков и много-много других профессий.

0

Сначала: программисты не нужны нейронка же всё сама пишет.
Потом: Срочно ищем Cleanup vibe code specialist, платим любые деньги, только помогите.

0

Забавно, но этот "контроль результата" и есть основная работа, а учитывая ИИ может быть даже более трудозатратной, чем написание с нуля)

0

Ещё одна новость из серии = вода мокрая или как правильно хайпануть на название статьи...

0

Прям вижу как контора из одних менеджеров выпускает очередную windows, macos, android, да чего там - простую прошивку банкомата. Пожелаем им удачи. 50 лет менеджмент мечтает выкинуть уже этих очкариков, которые вечно хотят денег, комп получше, офис с ланчем и кофе... Очередная попытка. Все такие статьи пишут именно такие люди, мечтатели бизнес алхимики - чтобы раз и сразу бабло. Пожелаем им удачи. Уже поперло - вайб кодинг платформы теряют трафик, вовсю ищут людей пофиксать наговнокоденное, и никто так и не исхитрился сделать контору из одного директора и кучи ИИ, сколько бы статей не писано было, что "вот вот уже завтра".
Надзор говорите только нужен? Хе хе.. а техзадании ИИ кто выдаст, кто потестит, задеплоит, сконфигурит, посмотрит на оптимизацию, затраты, будет фиксать не очевидные логические баги? Кто будет, что называется вести проект? Джун с ИИ ? Галя с кассы? Лично мне кажется, что просто пропадет тупой рутинный кодинг. Как ранее пропал кодинг на перфокартах, потом на ассемблере, вот это вот "html в блокноте". Измениться подход и скорость. В очередной раз.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 верасня 2025, 04:51