Экс-супрацоўнік Google заплаціць $2 тысячы таму, хто дапаможа яму знайсці працу

Былы маркетолаг з Google спрабуе знайсці новую працу ў свеце, накрытым ШІ-цунамі, і вырашыў падысці да задачы творча. Ён распаўсюджвае самаробныя ўлёткі, у якіх прапануе $2 тысячы кожнаму, хто дапаможа яму ўладкавацца на працу, распавядае San Francisco Standard.

6 каментарыяў

Філіпу Рёслеру 41 год, ён з Баварыі. Ён працаваў у Google па падрадзе і быў звольнены ў мінулым ліпені. За гэтыя 10 месяцаў ён адгукнуўся на дзясяткі вакансій і атрымаў мноства рэкамендацый ад сваіх кантактаў, але нават нягледзячы на яго 12-гадовы досвед працы ў топавых ІТ-кампаніях свету, усё было дарэмна — рэзюмэ быццам трапляюць у пустэчу. На адну з вакансій старэйшага маркетолага, на якую ён падаваўся, прэтэндавалі 2800 чалавек.

Тады экс-гуглер вырашыў прасоўваць сябе як прадукт і прымяніць да сябе маркетынгавыя прыёмы. «Я — гэта брэнд», — патлумачыў ён сваю стратэгію. Каб вылучыцца сярод кандыдатаў, чые суправаджальныя лісты генеруе ШІ, ён дадаў элемент чалавечнасці і пайшоў проста да аўдыторыі — пачаў расклейваць улёткі са сваім фотаздымкам на прыпынках у надзеі, што яго заўважыць нейкі менеджар, якому патрэбны спецыяліст па маркетынгу. Дарэчы, у яго яшчэ ёсць уласная невялікая кансалтынгавая фірма.

Жыхары Сан-Францыска выклалі пост пра ўсё гэта на Reddit, але там Рёслера пачалі высмейваць за шчырасць і дызайн улёткі: «Жахлівы дызайн для чалавека, які працуе ў маркетынгу». Некаторыя палічылі гэта «паказухай» і нават скамам, хоць QR-код сапраўды вядзе на яго профіль у LinkedIn. Маркетолаг кажа, што спачатку чытаў каментары, але кінуў — маўляў, такая крытыка мала натхняе, а хавацца за ананімнымі нікамі ў інтэрнэце вельмі лёгка.

Ідэя між тым спрацавала. На мінулым тыдні Рёслеру паабяцаў даць рэкамендацыю супрацоўнік адной буйной кампаніі. Ён сам праседзеў без працы 15 месяцаў, перш чым знайшоў бягучую, і шчыра пашкадаваў маркетолага. А ад прапанаванага рэферальнага бонуса адмовіўся.

IBM планавала замяніць тысячы супрацоўнікаў на ШІ, але ў выніку штат вырас — стала больш кодараў
Па тэме
IBM планавала замяніць тысячы супрацоўнікаў на ШІ, але ў выніку штат вырас — стала больш кодараў
Распрацоўшчык з 20-гадовым стажам прайграў ШІ, атрымаў 800 адмоваў і жыве ў трэйлеры
Па тэме
Распрацоўшчык з 20-гадовым стажам прайграў ШІ, атрымаў 800 адмоваў і жыве ў трэйлеры

Читать на dev.by