Экс-СТО OpenAI Мураці абсядаюць венчурныя інвестары — хочуць укласціся ў будучую кампанію

Венчурныя інвестары наперабой пішуць Міры Мураці і спрабуюць дамагчыся сустрэчы з ёй — мінулага тыдня яна пакінула пасаду тэхнічнай дырэктаркі OpenAI, каб заняцца даследаваннямі самастойна. Інвестары чакаюць, што яна можа неўзабаве запусціць сваю кампанію, паведамляе Business Insider.

Пакінуць каментарый

Венчурныя інвестары імкнуцца першымі ўкласціся ў стартапы, заснаваныя былымі супрацоўнікамі OpenAI. За апошнія некалькі гадоў сваю справу пачалі ўжо дзясяткі выхадцаў прарыўнога АІ-стартапа.

Сузаснавальнік і былы галоўны навуковец OpenAI Ілля Суцкевер прыцягнуў $1 млрд пад сваю АІ-лабараторыю Safe Superintelligence. Андрэй Карпаты заснаваў кампанію Eureka Labs, якая спецыялізуецца на ўжыванні тэхналогіі ў адукацыі. Дарыё Амадэй разам з групай навукоўцаў з OpenAI яшчэ ў 2021 годзе стварыў Anthropic, АІ-стартап Perplexity заснаваў былы даследчык OpenAI Аравінд Шрынівас.

Мураці далучылася да OpenAI у 2018 годзе. Тут яна ўзначальвала каманды па распрацоўцы двух флагманскіх прадуктаў — ChatGPT і генератара выяў Dall-E. Да гэтага яна працавала ў Tesla над электракарам Model X.

OpenAI пазбавілася яшчэ трох кіраўнікоў за дзень. Альтман: мы не нармальная кампанія
Па тэме
OpenAI пазбавілася яшчэ трох кіраўнікоў за дзень. Альтман: мы не нармальная кампанія
CEO OpenАl падзяліўся думкамі з нагоды запуску прадуктаў
Па тэме
CEO OpenАl падзяліўся думкамі з нагоды запуску прадуктаў

Читать на dev.by