Беларускі легпрам укараніў ШІ. Кажуць, некаторыя задачы паскорыліся ў разы
Апошнім часам беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасці пачалі актыўна ўкараняць у вытворчыя працэсы штучны інтэлект. Пра гэта агенцтву БелТА распавяла старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна.
ШІ выкарыстоўваецца, напрыклад, пры пошуку свежых ідэй для новай маркі ці брэнда. Таксама ён дапамагае распрацоўваць арыгінальныя прынты. Паводле слоў кіраўніцы канцэрна, дзякуючы тэхналогіі такія задачы выконваюцца ў 5–6 разоў хутчэй, чым калі б іх выконваў чалавек.
Акрамя таго, Лугіна лічыць перавагай айчыннага легпрама моцную дызайнерскую школу, якасць і пачуццё прыгожага, закладзенае ў беларусах на генетычным узроўні. Усё пералічанае ў комплексе дазваляе беларускаму легпраму мець сваё аблічча на сусветным рынку. Зараз прадукцыя лёгкай прамысловасці Беларусі пастаўляецца прыкладна ў 38 краін.
Читать на dev.by