EPAM даў справаздачу за няпросты год. Глабальная каманда — мінус 10%
EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023.
EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023.
EPAM апублікаваў фінансавую справаздачнасць за 2023.
За мінулы год EPAM атрымаў 4,69 мільярда долараў выручкі — прыкладна столькі, колькі і прагназавалася. Пры гэтым у параўнанні з 2022 годам выручка знізілася амаль на 3%, або на 134 мільёны долараў. Гэта адбылося ўпершыню за шмат гадоў.
Улетку мінулага года EPAM прагназаваў падзенне выручкі ў 2023 годзе на 100-125 мільёнаў долараў праз зніжэнне кліенцкага попыту.
Па выніках першага квартала 2024 года EPAM чакае, што выручка складзе 1,15-1,65 мільярда долараў. Прыкладна ў гэтым дыяпазоне выручка кампаніі вагаецца апошнія паўгода. Па выніках усяго 2024 года кампанія прагназуе нязначны рост выручкі — усяго на 1-4% (+47-140 мільёнаў долараў).
Чысты прыбытак EPAM за мінулы год перавысіў 417 мільёнаў долараў. Але ў параўнанні з 2022 годам прыбытак упаў на 0,5%, або на 2+ мільёны долараў.
На чыстым прыбытку адмоўна адбілася зніжэнне даходу кампаніі ад аперацыйнай дзейнасці. За мінулы год даход перавысіў 0,5 мільярда долараў, але ў параўнанні з 2022 годам ён скараціўся на 12,5%, або амаль на 72 мільёны долараў.
Як адзначаецца ў справаздачнасці, аперацыйныя даходы ўпалі праз страты ў памеры 25,9 мільёна долараў ад продажу актываў, якія засталіся ў Расіі.
На пачатку жніўня 2023 года стала вядома, што EPAM прадаў расійскую юрыдычную асобу ТАА «Эпам Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». Сума ўгоды не агучвалася.
«Рэксофт» — распрацоўшчык праграмнага забеспячэння і інфармацыйных сістэм для телекаму, банкаў, ІТ, медыя, гасцінічнага бізнэсу, турызму. Галаўны офіс размешчаны ў Маскве, дадатковыя — у Санкт-Пецярбургу і Стакгольме, цэнтры распрацоўкі — у Варонежы і Растове-на-Доне.
Паводле даных на пачатак жніўня 2022 года 20% кампаніі належала «Інтэррас Капіталу». Яна ўваходзіць у структуру прыватнай інвестыцыйнай кампаніі «Інтэррас», якой валодае расійскі алігарх Уладзімір Патанін.
Таксама негатыўна на даходах адбіўся рост выдаткаў на 35 мільёнаў долараў на праграму аптымізацыі. Акрамя таго, летась кампанія атрымала страты амаль 16 мільёнаў долараў ад курсавых розніц. Гэта таксама адбілася на чыстым прыбытку.
EPAM палічыў агульныя выдаткі на рэлакейт і праграму падтрымкі Украіны за мінулы год. У параўнанні з 2022 годам яны істотна скараціліся.
Як вынікае са справаздачнасці, на рэлакацыю летась кампанія выдаткавала ўсяго блізу 1,8 мільёна долараў. Гэта ў 20 разоў менш, ніж у 2022 годзе. Тады на гэтыя мэты EPAM выдаткаваў амаль 39 мільёнаў долараў.
Вось што расказвалі супрацоўнікі EPAM, у прыватнасці, у Польшчы восенню мінулага года пра сітуацыю з рэлакейтам.
— Турбуе, што ўсе рэлакацыі ўнутры кампаніі цяпер на паўзе да канца першага квартала 2024 года. Ёсць адзінкавыя выключэнні, але, хутчэй, для менеджменту і высокага кіраўніцтва.
Цяпер для многіх праблема рэлакавацца, напрыклад, у Еўропу з Грузіі, Турцыі, Казахстана, Арменіі. У гэтыя краіны многія пераязджалі ў 2022 годзе на час і разлічвалі праз год з’ехаць, а цяпер ім адмаўляюць. Бо плаціць заробак у гэтым рэгіёне выгадна, і ніхто не гатовы марнаваць бюджэт на новыя заробкі па еўрапейскіх дыяпазонах. Многія сябры так затрымаліся ў Турцыі і Грузіі. Хочуць пераехаць у Польшчу, але адзіны варыянт — шукаць новага працадаўцу і пераязджаць да яго.
Пасля пачатку вайны ва Украіне EPAM запусціў праграму гуманітарнай дапамогі на 100 мільёнаў долараў, каб дапамагчы ўкраінскім супрацоўнікам і іх сем’ям. За 2022 год на гэтыя мэты кампанія выдаткавала амаль палову сумы — каля 45 мільёнаў долараў. Летась выдаткі ў рамках праграмы склала крыху больш за 17 мільёнаў долараў.
Летась у розных лакацыях EPAM, у тым ліку ў Беларусі, былі звальненні. Частка супрацоўнікаў сышла з кампаніі з уласнай ініцыятывы.
Пры канцы мінулага года ва ўсіх лакацыях EPAM працавала 53,2 тысячы спецыялістаў. За год глабальны штат скараціўся больш як на 10%, або на 6+ тысяч спецыялістаў (пры канцы 2022 года ў кампаніі працавала 59,3 тысячы чалавек).
Штат вытворчых спецыялістаў EPAM за год скараціўся з 52,9 тысячы да 47,3 тысячы спецыялістаў (-10,5%).
Для параўнання: у 2022 глабальны штат неістотна вырас, з 58,8 да 59,3 тысячы спецыялістаў (а вытворчых стала больш на 300+ чалавек).
Дзякуй, што чытаеце нас, дарагі юзер. Некалькі разоў на тыдзень (часам радзей, і дарма) вы заходзіце на dev.by. Часы бываюць розныя (наш cash flow упаў у разы, напрыклад).
Але нягледзячы на жах за акном, мы працягваем працаваць, слухаць і чуць вас, знаходзіць абнадзейлівыя гісторыі, зашкварныя выпадкі, фіксаваць усё, што адбываецца з беларускім ІТ. Дапамажыце dev.by заставацца з вамі. Мы вам яшчэ спатрэбімся.
Сапорціце dev.by праз Patreon, Donorbox (зручна ў Беларусі) або крыпту:
Дзякуй. Калі плацеж штомесячны — дзякуй два разы!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Выручка упала на 3, штат на 10%. Хотелось бы сказать, что уволили балласт, но нет, все сокращение за счёт работяг. Менеджеры пока остаются. Тут можно было бы обгадить епам, но они не одни такие, крупные конторы, где владельцы не могут проконтролировать все надеются на менеджеров, а те думают только о себе, так и поступают. Даже прибыль выросла, то есть вроде все правильно делают, но через 2 года одни менеджеры и останутся, тогда накроется контора насовсем, но кому надо напоследок себя не забудут
Выручка и прибыль в пересчёте на сотрудника увеличились. Значит, всё сложнее, чем "все сокращение за счёт работяг".
А у меня выручка увеличилась на 250% точно, кайфую себе из Беларуси, работая на российский денежный финтех, который из всех щелей сейчас прёт.
Рад что не променял синеокую родную Беларуси на панскую кость из бедронки!
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Я никакого отношения к РФ не имею, мне как и любому нормальному бизнесу равно кому хлеб продавать - немцу или русскому. При этом живу в любимой Беларуси и плачу налоги на развитие своей страны.
А вот ты променял родину на панскую кость, на коленях вымаливаешь побыт в ужонде, пана которому ты ежемесячно платишь дань, платишь zus, чтобы оплатить панам пенсию. Прав у тебя как у пса уличного, жилья своего нет, а паны тебе кость бросают в будку, которую тебе выдали ))
Для "бинго" не хватает "кавалерки".
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
"Ну и дура" (с) Джентельмены удачи
На вкус и цвет, конечно, но финтех - та еще дыра. 8 лет в нем проработал, включая российский, немецкий и американский. Худшее проявление бюрократии, бесконечные слои менеджеров и прочие радости организации, где инженеры - это низжая ступенька в иерархии. Если хочешь расти, вынужден становиться управленцем и проводить половину жизни на митингах. Нигде я не видел такого старого кода, как в финтехе. Потому что принцип "работает на трогай" прикрывает трусость тех, кто больше всего на свете боится недополучить свой годовой бонус.
Думаю, у вас просто нету других вариантов, потому что в РБ не осталось продуктовых компаний с нормальной инженерной культурой. Платят нормально - и ладушки.
эй менеджер!
хватит сидеть
печалиться,
айда на биржу -
трудоустраиваться!
красавчег)) маяковский обзавидовался с того света
Помню как ухахатывался, видя как епам релоцирует куда-то там к узбекам и грузинские трущобы. Пан абящау что это временно и абавязкова забярэ к сябе у варшаву с америкой, но как обычно беглым проехались релокацией по губам))
" Ведь платить зарплату в этом регионе выгодно, и никто не готов тратить бюджет на новые зарплаты по европейским вилкам."
Правильно, и за миску риса поработаете, куда бегунки денутся с подводной лодки))
Какой красивый калдырский бред. И лексика, и фантазии, и "знания"- кто кому и чего говорил.
Я уж прослезился. Как оказывается мне фигово живется.
Расскажите луче, чего вам удалось добиться, сидя на попе ровно
Венчурное финансирование усыхает тенденция на спад будет продолжаться. Самое время задуматься о запасных (вне ИТ) источниках дохода.
например? служить в милицию пойти - и льготная квартира, и пенсия в 47, и больничка отдельная. итишнику до гроба за такое кнопки жамкать
звучит как план