Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дасведчаную айцішніцу не ўзялі на курсы, хоць яна выдатна здала тэсты (тройчы!). EPAM растлумачыў

Цяпер зноў iдзе набор — ужо на снежань.

22 каментарыя
Дасведчаную айцішніцу не ўзялі на курсы, хоць яна выдатна здала тэсты (тройчы!). EPAM растлумачыў

Цяпер зноў iдзе набор — ужо на снежань.

«Атрымлівала стандартны ліст, што яны не гатовы ўзяць мяне, бо група сфармiравана»

Чытачка devby Кася* пасля 12 гадоў працы з базамі дадзеных, BІ-сістэмамі і іншым SАРам вырашыла змянiць свае жыццё i зрабiцца распрацоўшчыцай. I паколькi яна жыла ў Грузii — вывучыўшы Java, яна вырашыла падацца на анлайн-курсы (і стажыроўку, калi пашанцуе) ў мясцовы EPAM.

Яна тройчы праходзіла тэсты, каб патрапіць на курсы. I тройчы атрымала адмову, нават нягледзячы на тое, што вынiкi выдатныя i прахадны парог праходзiла кожны раз. Зараз дзяўчына цiкавiцца, а цi сярод нашых чытачоў ёсць тыя, каго ўзялi на курсы. Вось яе гiсторыя ад першай асобы.

— Пачатковыя дадзеныя: я па жыцці задрот-выдатнік, які негледзячы на сталы ўзрост больш за ўсё любіць вучыцца. Скончыла ФПМ БДУ шмат гадоў таму, адпрацавала 12 гадоў з базамі дадзеных, BІ-сістэмамі і іншым SАРам. І зразумела, што з мяне гэтага досыць. Я хочу проста пісаць код. Абрала Java. Насамрэч, без нейкага асаблівага піетэту да гэтай мовы праграмавання. Так, я на ёй калісьці пісала, проста падумала, што ў наш час такія-сякія вакансіі на Java-бэкэнд знойдуцца. 

Кампанiя, у якой я працавала, была маленькая, — i проста перайсцi на месца распрацоўшчыка, нажаль, было нельга. Я сышла, каб перавучыцца i пачаць шукаць новую працу.

Канечне ж, час для змены стэка я выбрала не самы ўдалы, але думала, што 10+ гадоў досведу ў айцішцы мне дапамогуць (спойлер: не вельмі). Па-першае, я зразумела, што проста парашаць алгарытмы на лікодзе і прайсці сякія-такія курсы па Java — недастаткова. Так я паглыбілася ў мікрасервісы, NoSQL, докер, CI/CD, рэактыўнае праграмаванне, успомніла семафоры і ціклічныя бар’еры, трошкі папрацавала з рэактыўшчынай перш, чым падацца на пошукі працы.

Некаторыя мае знаёмыя парэкамендавалі мяне ў свае кампаніі па рэферальнай праграме. Былі сумоўі на якіх мне казалі: вы ведаеце ўсё досыць шырока, але ў вас няма рэальнага досведу менавіта на гэтай працы.

Спачатку мяне гэта абурала, потым я прыняла правілы гульні і пачала шукаць той самы досвед. 

Вясной я ўбачыла на сайце EPAM, што кампанiя праводзіць стажыроўку анлайн, па выніках якой можна трапіць на працу. Варыянт! Я жыву ў Грузіі і стажыроўка (а пасля і проста курсы Java Web) прызначаліся для тых, хто жыве тут, нягледзячы на анлайн-фармат. 

Адзначу, што на ўсё гэта былі такія патрабаванні:

  • English test B1-level (1 гадзіна на праходжанне);
  • тэст адаптыўны з 3-х частак. Калі ты добра адказваеш, то сістэма задае табе больш цяжкія пытанні;
  • Java Theoretical Test (40-60 хвілін на праходжанне), вельмі шмат пытанняў кшталту «памылка кампіляцыі здарыцца на радку X», “ што выведзе код» і г. д. (вы можаце паспрачацца са мной у каментах, што паказваюць такія задачы. Я лічу, што ўсялякія эківокі можна проста натрэніраваць, як я і зрабіла, рашаючы такія задачы шторанак. Але я ведаю, што пра ААП я раскажу і праз 15 гадоў, а ці прыме Java назву пераменнай, якая выкарыстоўвае нейкія спецсімвалы, я забуду);
  • Java Practical Task (тут усё проста, хоць і разлічана на 4 гадзіны). Трэба спампаваць праект у якім вельмі падрабязна апісана, што трэба зрабіць і напісаныя тэсты. Даецца 10 спробаў запампоўкі ў   CI/CD, але тэсты ёсць і ў пачатковым архіве. 

Вынікова — трэба ахвяраваць 5-6 гадзін жыцця, не ўлічваючы падрыхтоўкі. 

Такія тэсты я праходзіла тройчы, апошнi — ў вераснi. Мае вынiкi: English — C1, Java Practical Task — 100%, на Java Theoretical Test было нешта кшталту 72%, 87% і 69%, прахадны парог — 62%. 

Але ж усе тры разы я атрымлівала стандартны ліст, у якiм чытала, што яны не гатовы ўзяць мяне, бо група ўжо «сфармiравана на конкурсная аснове з улiкам адпаведнасцi патрабаванням i парадку падачы заявак».

Цікава, што тэрміны пачатку курсаў пастаянна пераносіліся, то на месяц, то на тры (а (зараз я зноў бачу, што iдзе набор — ужо на снежань). Я пісала адказным эйчарам з просьбамі растлумачыць, чаму мяне не ўзялі, і проста пыталася, што мне трэба палепшыць у сваех выніках, каб урэшце рэшт патрапіць на тыя самыя анлайн-курсы. Але ў адказ — цішыня. 

Таму і вырашыла падзяліцца гэтай гісторыяй. Мо сярод чытачоў ёсць той, хто прайшоў гэты адбор? Калі гэта вы, раскажыце у каментах, на які бал вы здалі тэарэтычны тэст.

Пазначу: у мяне няма намеру кагосьці асудзiць ці выкрыць, я без прэтэнзій, што мяне не ўзялі, але цікава, якая тут у Грузіі канкурэнцыя на Java Web, бо адказныя за вынікі эйчары мне ж нічога не адказалі.

Дадам яшчэ, што напачатку восенi я знайшла працу. Не памятаю дакладна, як зайшла на сайт адной кампанii, але ж я патрапiла туды — а там быў раздзел пра працу.

Я напісала матывацыйны ліст, указала ў iм, што я без досведу Java, але вельмі хачу працаваць. А потым прайшла пяць колаў розных сумоўяў — i атрымала офер.

Пошук працы заняў у мяне дзесьці паўгады, але я не тое, каб кожны дзень яе шукала. Бачыла нейкія вакансіі — адгукалася, ці праз рэфералку. А да гэтага вучылася два гады, паралельна працавала, але не ў IT. 

EPAM: «Няма фіксаванага праходнага бала. Мы глядзім у комплексе»

Мы даслалі запыт у EPAM, каб даведацца, чаму Кася не прайшла. Нам адказалі, што без імя кандыдаткі не змогуць праверыць і растлумачыць прычыну адмовы. «Але ў цэлым каманда EPAM Campus намагаецца адказваць усім, хто звяртаецца з дадатковымі пытаннямі». 

Таксама ў EPAM выказалі меркаванне, што, магчыма, кандыдатка была overqualified для курсаў і прапанавалі напісаць на канкрэтны адрас з абяцаннем разабрацца і даць падрабязны адказ. 

— Сёння EPAM Campus працуе ў 26 краінах — сярод іх Грузія, Арменія, Казахстан, Сербія і многія іншыя. Курсы запускаюцца ў залежнасці ад патрэбаў рынку. Напрыклад, у Грузіі зараз адкрыта 18 праграм па самых запатрабаваных ІT-напрамках — сярод іх Automated Testing in Java, .NET, Python, і іншыя. 

Нашы праграмы бясплатныя і разлічаны на розныя ўзроўні падрыхтоўкі: ад базавых курсаў да прасунутых, дзе студэнты вырашаюць рэальныя інжынерныя задачы і могуць разглядацца на адкрытыя пазіцыі ў кампаніі. Гэта робіць навучанне вельмі запатрабаваным: на некаторых напрамках конкурс дасягае да 15 чалавек на месца. 

У нас няма фіксаванага праходнага бала — напрыклад, што пры 80% у тэсце вы гарантавана трапіце ў групу. Мы глядзім у комплексе: улічваем вынікі тэстаў, узровень англійскай, CV, матывацыю і тое, наколькі профіль кандыдата адпавядае актуальным напрамкам і вакансіям. 

Фармаванне груп таксама залежыць ад таго, якія пазіцыі будуць адкрыты ў бліжэйшыя месяцы. Напрыклад, калі мы плануем найм аналітыкаў дадзеных, то набор на гэты напрамак можа быць пашыраны. 

Важна адзначыць, што мэта EPAM Campus — не абавязковы найм усіх выпускнікоў, а развіццё талентаў і падрыхтоўка спецыялістаў, запатрабаваных на рынку. Часта студэнты пасля завяршэння курса знаходзяць працу ў іншых кампаніях — і гэта абсалютна нармальна. Бывае, што кандыдат моцны, але прыдатнай пазіцыі ў EPAM няма проста зараз. Мы заўсёды радыя, калі такія спецыялісты вяртаюцца да нас праз некаторы час ужо з новым досведам. 

У цэлым, у мінулым годзе толькі ў Грузіі мы атрымалі тысячы заявак, навучылі 237 студэнтаў, і палова з іх была нанятая ў EPAM.


* Iмя спiкеркi зменена па яе жаданнi.

Чытайце таксама
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі
«Пакуль не іду ў „Жабку“. Але цяжка рабіць настолькі мала». Як жывецца мужам айцішніц у эміграцыі — тры эмацыйныя гісторыі
Як жывуць жонкі айцішнікаў, мы збольшага ведаем з сацсетак: яны шмат падарожнічаюць, наведваюць майстар-класы і спа-салоны, возяць дзяцей на творчыя гурткі, спрабуюць сябе ў розных прафесіях і могуць сабе дазволіць наогул не працаваць. (калі што, мяккая іронія.)
23 каментарыя
«Будзе не 10 гадоў да пашпарта, а 13-14». Але гэта пакуль не дакладна. Чаго экспаты ў Партугаліі чакаюць ад новай палітыкі
«Будзе не 10 гадоў да пашпарта, а 13-14». Але гэта пакуль не дакладна. Чаго экспаты ў Партугаліі чакаюць ад новай палітыкі
«Будзе не 10 гадоў да пашпарта, а 13-14». Але гэта пакуль не дакладна. Чаго экспаты ў Партугаліі чакаюць ад новай палітыкі
Партугалія + 1 краіна, дзе мігрантам цяпер неспакойна. 
20 каментарыяў
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Жанчыны дагналі. Усе таннеюць — акрамя распрацоўшчыкаў. Незадаволеных рэкордна шмат, але шукаць працу не спяшаюцца. Зарплаты — наш вялікі рэсёрч
Тэма заробкаў — заўсёды (і паўсюль) актуальная.
10 каментарыяў
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
Кажуць, зараз самы час.
30 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

11

Думаю все проще, это обычный скрытый эйджизм. Епаму нужно свежее мясо, это их бизнес модель

Шахзод Икромов
Шахзод Икромов Junior Software Engineer в EPAM
0

Эйджизма в Epam нет, говорю как работник этой компании, тут есть программисты 40+ лет

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
0

так они одни и сидят там 20 лет и набирают студентов которые готовы работать за еду

0

конечно. Весь board of directors уверен 40+. Сколько у Вас trainee в таком возрасте?

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

Есть. А сколько студентов в лабах 40+?

Но их и трудно осуждать. Кто будет учиться 24/7, чтобы через пол года можно было продать, как мидла: студент / пост-студент или дядька с 3 дедьми, семьёй и собакой?

4

Ну так берите ее сразу на сеньора с зарплатой джуна. В чем проблема?

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
1

ну да, странновато, конечно... я бы пробовал ходить на собеседования в какие-нибудь другие компании, учитывая в целом низкий уровнь разработчиков на входе (на данный момент), человек с таким прикладным и теоретическим опытом вполне может зайти сразу на продвинутые позиции в разработке. Удачи.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
2

У EPAM board of directors наверное view, что Epam AI company, и кожаные там не нужны.

0

Да там понятно, что человек немного поработает, там годик например и синьерскую зарплату попросит или уйдет туда где больше предложат. Как бы получается хороший специалист за не дорого, но скорее всего не на долго. Джуниор, который джуниор - будет раскачиваться по зарплате +300 долларов в год долго и медленно, что гораздо выгоднее.

Шахзод Икромов
Шахзод Икромов Junior Software Engineer в EPAM
-1

Недооцениваешь Epam, без сарказма

0

Синьер с 12 летним опытом в душе таким и останется. Дауншифт - как вынужденный по каким то причинам этап, не более.

0

По этому попытка урезать зарплатные ожидания часто и не работает. В крупных компаниях упавшие звёзды мало востребованы.

2

Жену тоже не взяли на курсы епама несколько раз в Польше. Англйский B2 и вроде как все решенные вопросы по SQL. Пожелаем конторе успехов ))

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
0

шлюпка

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

в таких ситуациях банально проще или нарисовать опыт, или натягивать сову изо всех из предыдущих проектов художественно преувеличивая что делал в нужную сторону.
И да, не зацикливаться на какой-то одной или группе компаний. В реальной реальности ищут-то разное, даже если название вакансии одинаковое.

Пользователь отредактировал комментарий 18 ноября 2025, 22:50

0

Java особенно на высоких позициях сейчас ботаническая тема, там часто собеседуют чуваки, которые 20 лет пишут одно и то же, все подводные камни по своей теме знают, и ничего больше их не интересует, и срезают тех, кто не знает их тему столь же глубоко и соответственно не достоен. Другая проблема это покрытые пылью и поросшие мхом проекты. Вообще java морально устарела, я для бекенда давно перешел на kotlin. Судя по последним тенденциям, будет очень востребован python. Сейчас очень трудно с работой в it, AI смешал все карты, люди не знают чего хотеть от кандидатов на работу, процесс разработки ПО благодаря курсору и подобным штукам очень сильно изменился, а трудоустройство превратилось в какую то безумную лотерею.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
0

Буээ ))

-1

Гысторыя, достоягая всеми ызвестного ипаного ... вайтишница , с 12 летами ыкспирыенса штурмует па×÷ыбаны эрат...
Обхахочешся...
Все у калхоз, он большой. Никто никаго не уволит, а если и уволит, без райсполкома далеко не уйдете,
Абед безплатны, прямо на рабочем месте.
Можно бухать уже пятницу штоб у панядзельник не просохнуть
Вот вам усе плюшки

0

Героине рассказа хочу пожелать банальной удачи/успеха в это непростое (как для поиска, так и самой работы в IT) время.

П.С.: может быть когда-то смогу рассказать свою историю с ЕРАМ. Тут лишь, в качестве "одобрямса" скажу, что ситуация у меня с этой компании ещё интереснее, чем у девушки из это поста, ибо:

"айтишнику с 13-летним опытом нужен EPAM, который "последние 11 лет работал в этом самом ЕРАМ", а он EPAM’у — выходит, нет.

П.С.-2: уже почти как 2 года - не работаю в ЕРАМ. Поначалу было больно/обидно/досадно, однако то, что "в океане много рыбы" - позволило быстро найти новое место (где я и работаю последние месяцев 20 🤷)

0

В Епаме был много лет назад. Видел жесточайшую коррупцию в виде постоянной фальсификации "фидбеков" и приписывания несуществующих "косяков" с запретом опровергать и разбираться, лютой клеветой манагеров. Ресурсный связывается с тимлидом/пиэмом, и получает то, что ему надо. Например, что ты застрелил Джонна Кеннеди, а еще летал на Юпитер на летайющей тарелке. Фишка "фидбек 360" ресурсником игнорируется. Запустит "фидбек 360" за месяц до "наезда", посмотрит реальную ситуацию. А через месяцок, свяжется с Тимлидом / Пиэмом, получит данные о том, что ты Враг народа, предал Родину/Сталина/Советский строй, и все.

Обратиться неформально за помощью - никто не помогает. Ни преподы с лабы, ни другие манагеры. Знают - такова кухня.

Видеозарисовка: Епамовский фидбек, разговор с Ресурсным Менеджером, как наблюдал неоднократно я.
https://www.youtube.com/watch?v=mBoWsd2bcDE

ВЫВОД:
Ищите тупо блат, кто будет впрягаться и решать.
Там вечные 90е, нужна "крыша" и "решалы", иначе вкусно жить там не будет.

Пользователь отредактировал комментарий 19 ноября 2025, 11:47

0

Да и вообще, если вы посмотрите, Украину в ЕС, например, брать не хотят, говорят, коррупция высокая. И так много где. За Трампом посмотрите сколько было судов по обвинению в разных махинациях. Вы думаете в епамах народ с луны упал и отличается чем-то от всех остальных?
"Блат" "Крыша" "Решалы" и епам вам улыбается.
Я видел в епаме откровенно тупых и слабоквалифицированных "блатных".
Которых не только оставляли на проектах, убирая толковых резвомыслящих опытных людей, но и непрозрачно намекали, что ты должен за них овертаймить, когда у них вечером бассейн и надо уходить, сильно попрекая за то что "ты что, не понимаешь, что с тобой человек НЕ СПРАВИЛСЯ?!", что заключалось в том, что он должен был, в силу тупости, овертаймить час после работы.
Поэтому если вы реально разбираетесь в вопросах, и инглиш у вас хороший,
Просто найдите хорошую крышу, хотябы рядового ресурс-менеджера, который будет ходить за вас шептать наухо, и вы будете отличным сотрудником Епама
И принесете компании пользу!

https://www.youtube.com/shorts/ei4spiyhhNY

Пользователь отредактировал комментарий 19 ноября 2025, 11:56

ladygagabeyoncetelephone
ladygagabeyoncetelephone средний разработчик в аутсорс
0

хз я год назад искал работу (8 лет опыта было), просто настроился что это какая-то лотерея и результат не зависит от моих навыков и того, что я говорю. По итогу меня взяли в контору где собес был в целом про мой опыт рассказать, без докалёбываний чем там отличается один модификатор от другого и кто в 1986 какую придумал фичу SQL которая очень важная но 50 лет уже не используем и расскажите о ней детальнее пож