EPAM павялічыў тэмпы набору. Кампанія шукае IT-спецыялістаў, бухгалтараў і нават пешага кур'ера!

Мяркуючы па актыўнасці EPAM у публічнай прасторы, кампанія стала крыху ахвотней наймаць супрацоўнікаў у беларускія офісы.

8 каментарыяў

Так, напаўзабыты слоган We are hiring зноў быў заўважаны ў лінкдзін-акаўнтах лідоў.

На сайце EPAM зараз 48 вакансій па фільтру «усе гарады Беларусі». Большасць — з пазнакай «Belarus or remote». Ва ўмовах адзначаецца, што можна працаваць з дому ў любой беларускай лакацыі або з любога офіса — у Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Магілёве ці Віцебску.

Патрабуюцца тэсціроўшчыкі, распрацоўшчыкі, кансультанты па SAP, а таксама бізнес- і фінансавыя аналітыкі, дэвопсы, бухгалтары і аналітыкі па выручцы, спецыялісты па бізнес-аперацыях — у асноўным сеньёры і ліды, але ёсць таксама некалькі вакансій для джуноў.

На rabota.by у EPAM усяго сем вакансій — пяць у Мінску і дзве ў Гродне, затое сярод іх адна зусім нечаканая. У Мінску патрабуецца пешы кур’ер па дагаворы падраду. Ён павінен чатыры гадзіны ў дзень дастаўляць па прызначэнні дзелавыя паперы, пакеты, лісты. Абяцаюць «працу ў маладым, дынамічным, дружным калектыве», праязны і 400 BYN у месяц брута.

Рост найму, верагодна, вынік павелічэння замоваў і даходаў. Нагадаем, за другі квартал 2025 года выручка EPAM аказалася вышэй за прагноз (1,35 млрд даляраў замест 1,32-1,34 млрд даляраў), а глабальны штат упершыню за 5 гадоў перавысіў адзнаку ў 62 тысячы спецыялістаў (+800 чалавек з пачатку 2025 года).

Таксама топ-менеджмент EPAM перагледзеў прагноз па даходах па выніках усяго года. Калі раней кіраўніцтва кампаніі чакала рост выручкі на 11-14,5%, то цяпер — на 13-15%. У грошах рост можа перавысіць 700 мільёнаў даляраў, а канчатковая выручка можа быць больш за 5,4 млрд даляраў.

Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку. Вы можаце дапамагчы
Па тэме
Адзін з дырэктараў EPAM збірае сродкі на лячэнне жонкі ад раку. Вы можаце дапамагчы
Рынок штормит, а вы джун? экс-руководитель из EPAM разбирает, как правильно искать работу
Па тэме
Рынок штормит, а вы джун? экс-руководитель из EPAM разбирает, как правильно искать работу

Читать на dev.by