EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

Як даведаўся dev.by, EPAM Sistemos нечакана завяршае партнёрства з ЕГУ па праекце EPAM School of Digital Engineering (ESDE).

Студэнтам прапаноўваюць працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» або перайсці ў іншыя ВНУ. 

44 каментарыя

Студэнты даведаліся пра гэта 11 красавіка на сустрэчы з адміністрацыяй ЕГУ і дырэктарам літоўскага офіса EPAM. Прычын такога рашэння кампанія не назвала са спасылкай на карпаратыўную таямніцу.

Кіраўніцтва ўніверсітэта прапанавала студэнтам працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» ў новым рэарганізаваным філіяле — School of Digital Competences. Пры гэтым кіраўніцтва ЕГУ сцвярджае, што рэарганізацыя не закране навучальнага працэсу. 

Альтэрнатыва — узяць акадэмічны адпачынак (у гэтым выпадку вернуць грошы за веснавы семестр) або перайсці ў іншы ўніверсітэт пасля заканчэння семестра.

Адзін са студэнтаў ESDE даў каментар dev.by. Паводле яго слоў, многія пакуль ня ведаюць, што рабіць.

— Можна застацца ў ЕГУ, але незразумела, што будзе з праграмай, са структурай курсаў. Хоць і кажуць, што ўсё застанецца гэтак жа, верыцца ў гэта з цяжкасцю. Да таго ж выкладчыкі былі часткова з EPAM. Пераходзіць у іншыя ўніверсітэты нявыгадна праз рознасць праграм і цэн за навучанне. У ЕГУ плата за навучанне за год складае да 2,5 тысяч еўра, а ў іншых універсітэтах у Вільні, калі казаць пра тэхнічныя спецыяльнасці, каля 4,2 тысяч еўра на год.

Мы звярнуліся ў EPAM па каментары, апублікуем адказ, калі атрымаем. 

ESDE

EPAM School of Digital Engineering — эксперыментальнае падраздзяленне EPAM для падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў у партнёрстве з універсітэтамі. Праекты ESDE ужо працуюць у ВНУ Польшчы, Узбекістана, Грузіі, Украіны і іншых краін. У 2022 годзе праграма адкрылася ў Літве ў партнёрстве з ЕГУ.

У праграме ў ЕГУ — тры спецыялізацыі на выбар, якія паглыблена вывучаюцца на працягу чатырох семестраў:

  • Java EE;
  • .Net;
  • JavaScript/TypeScript.

Акрамя спецыялізацыі ў праграму ўключаныя прадметы, якія дапамогуць будучым ІТ-спецыялістам развіваць soft skills і атрымліваць практычныя кампетэнцыі.

Навучанне вядзецца на рускай мове з паступовым пераходам на англійскую на старэйшых курсах. Першыя два семестры студэнты праходзяць інтэнсіў па англійскай мове, а ў праграме навучання шырока выкарыстоўваюцца англамоўныя навучальныя матэрыялы.

Ёсць тры формы навучання: вочная (афлайн і анлайн) — 3,5 гады і завочная — 4,5 гады. Сёлета вочнае навучанне каштуе 1800 Еўра на семестр, завочнае — 1250 на семестр.

Кім можна працаваць пасля выпуску:

  • Full-stack, Front-end і Back-end распрацоўшчык;
  • Тэсціроўшчык і спецыяліст па забеспячэнні якасці;
  • Праекціроўшчык праграмнага забеспячэння, UX-дызайнер, распрацоўшчык мабільных праграм;
  • Менеджар ІТ-праектаў.
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
Па тэме
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
Средняя школа для средних учеников. Что не так с беларусской системой образования
По теме
Средняя школа для средних учеников. Что не так с беларусской системой образования
БГУИР опять порезал бюджетные места. По сравнению с 2021 — несильно
По теме
БГУИР опять порезал бюджетные места. По сравнению с 2021 — несильно

Читать на dev.by