Epic Games адмовілася выплачваць расійскім кіберспартсменам $200К прызавых за перамогу на турніры па Fortnite праз грамадзянства
Кіберспартсменам Даніілу Абдрахманаву і Ягору Люсіку адмовіліся выплаціць прызавыя ў памеры $200 тысяч праз тое, што яны грамадзяне Расіі, паведамляе «Медуза».
У жніўні Абдрахманаў і Люсіка выйгралі турнір FNCS 2023 Major 3: Europe — Grand Finals па гульні Fortnite. Спартоўцы гулялі з Беларусі, а іх банкаўскія рахункі зарэгістраваныя ў Казахстане. Але арганізатар турніру і распрацоўшчык гульні Epic Games не стаў выплачваць прызавыя. Абдрахманаў расказаў, што яго таксама дыскваліфікавалі з турніру FNCS у Капенгагене.
У службе падтрымкі Fortnite Абдрахманаву заявілі, што не могуць выплаціць грошы, бо гульцы родам з «рэгіёна, абмежаванага ў атрыманні прызоў». Epic Games унесла Расію ў гэты спіс пасля ўварвання яе войскаў ва Украіну, што паказана ў правілах FNCS Major 3. Беларусі ў гэтым спісе не было.
«Падтрымка адказвае раз на дзень і ўвесь час дасылае аднолькавыя паведамленні. Неўзабаве мы атрымаем візы, патрацілі шмат часу, грошай на гэта, а ў выніку нас проста падманулі. <…> Майму партнёру па камандзе 17 гадоў, ён у прынцыпе ніяк не можа ўплываць на палітычныя працэсы і не мае быць пакараны», — напісаў Абдрахманаў у трэдзе ў сацсетцы X.
У Epic Games афіцыйна не каментавалі рашэння не выплачваць прызавых гульцам.
Читать на dev.by