ЕС праверыць абарону дзяцей у TikTok. Кампаніі пагражае буйны штраф

Кампанію правераць на прадмет парушэння патрабаванняў закона «Аб лічбавых паслугах» (DSA), якія тычацца абароны дзяцей і забеспячэння празрыстасці рэкламы.

1 каментарый

«Сёння мы пачынаем расследаванне ў дачыненні да TikTok па падазрэнні ў парушэнні празрыстасці і забавязанняў па абароне непаўналетніх: дызайн, які выклікае прывыканне, і абмежаванні часу выкарыстання экрана, эфект трусінай нары, праверка ўзросту, налады прыватнасці па змаўчанні», — паведаміў еўракамісар Цьеры Брэтон.

Еўракамісія вывучыць алгарытмы TikTok, якія могуць стымуляваць паводзінныя залежнасці. Таксама рэгулятар праверыць, ці забяспечвае сэрвіс высокі ўзровень прыватнасці, бяспекі і абароны непаўналетніх. Акрамя таго, будуць вывучаныя даныя пра рэкламу на платформе для ацэнкі анлайн-рызык.

Закон прымяняецца да ўсіх анлайн-платформаў ад 17 лютага. Дакумент патрабуе больш актыўна змагацца з незаконным кантэнтам і рызыкамі для грамадскай бяспекі. Уладальніку праграмы кампаніі ByteDance можа пагражаць штраф у памеры да 6% ад сусветнага абароту, калі сэрвіс прызнаюць вінаватым у парушэнні правілаў. Раней падобнае расследаванне пачалі ў дачыненні да сацсеткі X.

Fortnite неўзабаве вернецца ў iOS, але толькі ў ЕС 
Па тэме
Fortnite неўзабаве вернецца ў iOS, але толькі ў ЕС
ЕС хоча аштрафаваць Apple на 500 млн еўра праз скаргу Spotify
Па тэме
ЕС хоча аштрафаваць Apple на 500 млн еўра праз скаргу Spotify
Італія абвінаваціла OpenAI у парушэнні законаў ЕС аб канфідэнцыйнасці
Па тэме
Італія абвінаваціла OpenAI у парушэнні законаў ЕС аб канфідэнцыйнасці

Читать на dev.by