Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ЕС праверыць інвестыцыі Microsoft у еўрапейскага канкурэнта OpenAI

Антыманапольная служба ЕС зацікавілася інвестыцыямі Microsoft у стартап Mistral AI на суму $16,3 мільёна. У рамках гэтага партнёрства АІ-мадэлі распрацоўшчыка стануць даступныя кліентам Microsoft Azure.

Пакінуць каментарый

Асаблівасць АІ-мадэляў Mistral AI — іхны адкрыты доступ, у адрозненне ад мадэляў OpenAI. Згодна з умовамі ўгоды, інвестыцыі канвертуюцца ў долю ў капітале стартапа ў ходзе наступнага раўнда фінансавання. Інвестыцыі карпарацыі ў OpenAI на суму прыкладна $13 мільярдаў ужо сталі прадметам вывучэння рэгулятараў з Вялікабрытаніі і ЕС.

Прадстаўнік Еўрапейскай камісіі заявіў, што ведамства праверыць інвестыцыі ў Mistral AI пасля атрымання копіі пагаднення. Праверка можа выліцца ў афіцыйнае расследаванне, калі выявіцца, што ўгода парушае антыманапольнае заканадаўства.

Тым не менш супраць такога рэгулявання выступаюць сябры ЕС. Нароўні з Германіяй і Італіяй, Францыя настойвае на вызваленні ад падаткаў і строгага кантролю кампаній, якія вырабляюць мадэлі генератыўнага штучнага інтэлекту, каб абараніць еўрапейскія стартапы, такія як Mistral, ад празмернага рэгулявання.

Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Па тэме
Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Па тэме
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Безас Nvidia і Microsoft уклаліся ў стварэнне робатаў-гуманоідаў
Безас, Nvidia і Microsoft уклаліся ў стварэнне робатаў-гуманоідаў
Па тэме
Безас, Nvidia і Microsoft уклаліся ў стварэнне робатаў-гуманоідаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.