ЕС прызнаў незаконнай рэкламную мадэль Meta, выпісаў штраф
Улады Еўрасаюза прынялі рашэнне, якое ўслед за новаўвядзеннямі iOS можа моцна ўдарыць па даходах Meta. Кампанію пакаралі за тое, як яна выкарыстоўвае даныя карыстальнікаў для наладжвання рэкламы на Facebook і Instagram, піша Bloomberg.
Ірландская камісія па абароне даных палічыла, што ўмовы карыстання прадуктамі Meta парушаюць GDPR. У прыватнасці тое, што для доступу да дзвюх сацсетак амерыканская кампанія патрабуе ад юзераў дазволу выкарыстоўваць іх даныя для паказу персаналізаванай рэкламы — або не карыстацца праграмамі. Фактычна Meta не пакідае людзям выбару і прымушае пагадзіцца на таргетынг рэкламы.
Meta аштрафаваная на €390 млн ($414 млн): €210 млн — за Facebook і €180 млн — за Instagram.
Цяпер у кампаніі ёсць тры месяцы, каб прывесці механізм апрацоўкі карыстальніцкіх даных у адпаведнасць з заканадаўствам ЕС.
Meta заявіла, што не згодная з рашэннем рэгулятара і будзе аспрэчваць яго.
Читать на dev.by