ЕС заклікаў Google і Meta прасоўваць незалежныя СМІ Беларусі

Еўрапейская камісія заклікала буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным медыя з Беларусі, прасоўваючы іх матэрыялы ў сваіх стужках і агрэгатарах.

2 каментарыя

У Еўракамісію звярнуліся беларускія журналісты, якія заявілі, што іх матэрыялы не дасягаюць аўдыторыі праз алгарытмы тэхналагічных кампаній. Пры гэтым алгарытмы ўлічваюць цэнзурныя абмежаванні, не індэксуюць матэрыялаў на беларускай мове і не абмяжоўваюць прапаганды Лукашэнкі. Таксама яны звярнулі ўвагу камісіі на тое, што Google News не даступныя на беларускай мове, і гэта абмяжоўвае магчымасці чытачоў знайсці інфармацыю ў сеціве. 

«Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ — два бакі аднаго медаля. І мы хочам, каб буйныя тэхналагічныя кампаніі займаліся і першым, і другім», — заявіла намесніца старшыні Еўракамісіі Вера Юрава. Яна правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі Google, на якіх абмяркоўваліся пытанні бачнасці дакладнай інфармацыі ў інтэрнэце.

На думку дэпутата Еўрапарламента Юозаса Алекаса, дагэтуль буйныя тэхналагічныя кампаніі «не праявілі жадання або цікавасці да вырашэння праблемы». Напрыклад, заблакаваныя ў Беларусі СМІ разглядаюцца алгарытмамі Google як непрацоўныя спасылкі і паніжаюцца ў пошукавай выдачы.

Apple считает, что у нее не один, а три браузера Safari. Еврокомиссия: посмотрите на свою рекламу
По теме
Apple считает, что у нее не один, а три браузера Safari. Еврокомиссия: посмотрите на свою рекламу
Інвестыцыі ў еўрапейскія тэхнастартапы ўпалі, і вельмі моцна
Па тэме
Інвестыцыі ў еўрапейскія тэхнастартапы ўпалі, і вельмі моцна
Цукерберг надеется на WhatsApp: мессенджер хотят сделать ключевым сервисом Meta
По теме
Цукерберг надеется на WhatsApp: мессенджер хотят сделать ключевым сервисом Meta

Читать на dev.by