The Intercept, Raw Story і AlterNet падалі ў суд на OpenAI і Microsoft, заявіўшы пра парушэнне аўтарскіх правоў. Выданні сцвярджаюць, што распрацоўшчык выдатна ведае пра незаконнасць збору даных для навучання.
The Intercept, Raw Story і AlterNet падалі ў суд на OpenAI і Microsoft, заявіўшы пра парушэнне аўтарскіх правоў. Выданні сцвярджаюць, што распрацоўшчык выдатна ведае пра незаконнасць збору даных для навучання.
У пазоўнай заяве гаворыцца, што ChatGPT «прынамсі некаторы час» узнаўляе даслоўна або амаль даслоўна абароненыя аўтарскім правам журналісцкія творы, не падаючы інфармацыі пра аўтара, назву, правы і ўмовы выкарыстання, што змяшчаецца ў гэтых работах.
Пазоўнікі лічаць, што OpenAI і Microsoft «мелі падставы ведаць, што ChatGPT будзе менш папулярны і будзе прыносіць меншы даход, калі карыстальнікі лічаць, што адказы ChatGPT парушаюць аўтарскія правы трэціх асоб». У якасці доказу згадваецца, што OpenAI прапаноўвае сістэму адмовы, якая дазваляе ўладальнікам вэб-сайтаў блакаваць кантэнт ад сваіх сканараў.
Распрацоўшчыкі АІ-мадэляў сталі мішэнню для мноства пазоваў з боку праваўладальнікаў. Раней Тhe New York Times падала ў суд, сцвярджаючы, што ChatGPT дакладна ўзнаўляе журналісцкія артыкулы выдання. Getty Images звярнулася з заявай, абвінавачваючы Stability AI у навучанні мадэляў з выкарыстаннем яе абароненых выяў. Universal Music Group падала пазоў супраць Anthropic праз распаўсюджванне тэкстаў песень без указання аўтарства.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.