Яшчэ адна кампанія ўзляцела на ўгодзе з OpenAI — яны разам робяць ШІ-чыпы
Broadcom і OpenAI аб’явілі, што распрацоўваюць кастомныя чыпы для ШІ. Навіна дала буст кацiроўкам паўправадніковых кампаній, якія разам з астатнім тэхналагічным сектарам ЗША моцна ўпалі ў мінулую пятніцу пасля ўвядзення Дональдам Трампам новых пошлін супраць Кітая.
Broadcom падаражэла амаль на 10%. Nvidia, канкурэнт Broadcom і важны партнёр OpenAI, дадала амаль 3%, Micron Technology — 6%, шэраг іншых чыпмейкераў вырасліi на 8-9%.
Broadcom дапамагае стартапу Сэма Альтмана ствараць чыпы для спецыялізаваных паскаральнікаў вылічэнняў, агульная магутнасць якіх дасягне 10 ГВт. Кампаніі працуюць над імі ўжо 18 месяцаў.
Разгортванне маштабавальных стоек сумесных ШІ-паскаральнікаў і сеткавых рашэнняў Broadcom намечана на другую палову 2026 года. Праект павінен завяршыцца к 2029 году. Фінансавыя ўмовы ўгоды не раскрываюцца.
Таксама нядаўна OpenAI заключыла ўгоду з AMD.
Читать на dev.by