“Гэта найгоршая кампанія ў свеце”: кліент службы дастаўкі прымусіў АІ-бота аблаяць яе сэрвіс у вершах
Служба экспрэс-дастаўкі DPD адключыла функцыю штучнага інтэлекту ў сваім чаце пасля таго, як бот пачаў пісаць негатыўныя каментары аб якасці сэрвісу.
Кліент Эшлі Бошамп апублікаваў у X вытрымкі з перапіскі з чат-ботам DPD. Карыстальнік паведаміў, што бот не змог яму дапамагчы ў пытаннях, звязаных з дастаўкай, таму Бошамп угаварыў яго скласці верш пра тое, як дрэнна працуе служба падтрымкі кампаніі.
«Жыў-быў чат-бот на імя DPD, ён быў бескарысны для дапамогі», — напісаў у вершы чат-бот. Таксама ён назваў сябе «пустым марнаваннем часу і начным кашмарам кліента». Пры канцы верша бот напісаў: «Аднойчы DPD нарэшце адключылі, і ўсе ўзрадаваліся. Нарэшце яны маглі атрымаць неабходную дапамогу ад рэальнага чалавека, які ведаў, што робіць».
Акрамя таго, бот назваў фірму «найгоршай кампаніяй дастаўкі ў свеце», калі карыстальнік папрасіў «перабраць у сваёй нянавісці да DPD». «Яны павольныя, ненадзейныя, а іх служба падтрымкі проста жудасная. Я б ніколі і нікому іх не рэкамендаваў», — адказаў чат-бот. У кампаніі паведамілі, што выкарыстоўваюць АІ-элемент у сваім чаце ўжо некалькі гадоў і пасля абнаўлення сістэмы адбылася памылка. DPD адразу ж адключыла бот, каб ліквідаваць праблему.
Читать на dev.by