Exadel прапанавала «валюту» за добрыя водгукі ў інтэрнэце

Кампанія плануе павысіць рэйтынг на платформах Glassdoor, Indeed, Dou.ua, dev.by.

26 каментарыяў

Чытач dev.by даслаў урывак з карпаратыўнай рассылкі кампаніі Exadel. У лісце кампанія абвяшчае пошук «энтузіястаў, якія жадаюць падзяліцца аўтэнтычным і пазітыўным досведам». Іх просяць павысіць рэйтынг Exadel на платформах накшталт Glassdoor, Indeed, Dou.ua, dev.by.

«Гэта, у сваю чаргу, прасуне брэнд Exadel, прыцягне ўвагу, палепшыць нашую рэпутацыю і дазволіць прыцягнуць больш выбітных талентаў», — гаворыцца ў лісце.

Каб уключыцца ў кампанію, трэба зарэгістравацца па спасылцы да 15 верасня і быць на сувязі з камандай маркетынгу. Тая прапануе прыдатныя сайты, дзе трэба пакінуць водгук або запоўніць анкету. 

У якасці «сардэчнай удзячнасці» за выдаткаваны час кампанія ўзнагародзіць супрацоўніка (яго называюць Brand Ambassador) 10 Exadel Store coins.

Паводле слоў чытача, Exadel Store coins — гэта карпаратыўная валюта, якую можна мяняць на мерч. Што можна «купіць» на 10 манет, ён не змог сказаць: «Не хачу лагініцца».

— Чакайце пазітыўных водгукаў на dev.by, — папярэдзілі нас.

Мы тэрмінова зайшлі ў раздзел «Кампаніі» і ўбачылі 48 водгукаў на Exadel, спрэс станоўчыя. Дзеля справядлівасці: апошні датаваны канцом ліпеня.  

Чакаем хвалю пазітыву! 

Wanted. Калі вашая кампанія прасіла/патрабавала пакінуць пра яе добры водгук (або адклікаць дрэнны), напішыце нам у @devby_insight_bot. Гэта ананімна.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Что пишут белорусские сотрудники на Glassdoor. Отзывы на работу в EPAM, WG, Itransition, PandaDoc, Juno и ещё в 20 компаниях
По теме
Что пишут белорусские сотрудники на Glassdoor. Отзывы на работу в EPAM, WG, Itransition, PandaDoc, Juno и ещё в 20 компаниях
Как оставить полезный отзыв о компании и удаляет ли dev.by негатив (нет)
По теме
Как оставить полезный отзыв о компании и удаляет ли dev.by негатив (нет)
Exadel зніжае заробкі. Хаб цяпер у Польшчы, мінскі офіс паменшыўся ў 5+ разоў
Па тэме
Exadel зніжае заробкі. Хаб цяпер у Польшчы, мінскі офіс паменшыўся ў 5+ разоў
Exadel (500+ человек в Минске) переносит разработку в Польшу. «Многие не хотят уезжать»
По теме
Exadel (500+ человек в Минске) переносит разработку в Польшу. «Многие не хотят уезжать»

Читать на dev.by