Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

IBM звальняе тых, хто адмовіўся вярнуцца з аддаленай працы, разганяе аддзелы, замяняе людзей на АІ

Крыніца The Register расказала, што IBM праводзіць так званыя «мяккія скарачэнні» ў падраздзяленні па фінансах і аперацыйнай дзейнасці. Ініцыятыва закранае прынамсі яго супрацоўнікаў у ЗША. «Мяккія» — бо людзей падштурхоўваюць сысці самім, патрабуючы вярнуцца ў офіс. У прыватнасці, ад іх патрабуюць пераехаць у радыус 50 міль ад аднаго з двух офісаў у Паўночнай Караліне або Нью-Ёрку. У адваротным выпадку яны могуць прыходзіць па выходную дапамогу, якая складзе 3-6 заробкаў у залежнасці ад стажу ў кампаніі.

1 каментарый

Гаворка ідзе толькі пра згаданае падраздзяленне, якое, на думку кіраўніцтва IBM, праядае зашмат грошай і не мае ранейшага стратэгічнага значэння. «На замену людзям будзе ўкаранёны АІ. Працягнуць аўтсорсіць і наймаць выпускнікоў. Яны хочуць, каб падраздзяленне было нешматлікім, і паралельна інвеставаць у іншыя напрамкі, напрыклад, у кансалтынг, да якога стаўленне спрыяльнейшае, паколькі яно прыносіць даход бізнэсу», — сказаў суразмоўца выдання.

The Register адзначае, што RTO-палітыку як падставу для выцяснення лішніх супрацоўнікаў, не прыцягваючы ўвагі масавымі скарачэннямі, сталі выкарыстоўваць шматлікія кампаніі. Яны люта змагаюцца з аддаленай працай, росквіт якой прыпаў на пандэмійныя гады, і прымушаюць супрацоўнікаў быць на месцы ад трох дзён на тыдзень, як у IBM, да пяці, як у Amazon.

Крыніца The Register кажа, што наведвальнасць трэкаецца менеджментам, пра яе пастаянна нагадваюць на сазвонах, у імгненных паведамленнях і імэйлах. Ганяюцца за тымі, хто не падпарадкоўваецца, палохаюць вышэйшым кіраўніцтвам і звальненнем.

У гэтым сутнасць «мяккага звальнення» — IBM разлічвае, што частка супрацоўнікаў адмовіцца рэлакавацца або зноў марнаваць час на дарогу да офіса і палічыць за лепшае ціха сысці з уласнага жадання без неабходнасці гучна праводзіць скарачэнні. Паводле ацэнак выдання, за 2024 год кампанія звольніла каля 9 тысяч супрацоўнікаў. У 2023-м было анансаванае скарачэнне амаль 4 тысяч.

Паводле слоў суразмоўцы The Register, тое, што адбываецца, турбуе менеджараў сярэдняга звяна, паколькі разам з людзьмі іх каманды губляюць шмат скілоў, і эфект ад гэтага рашэння вельмі адчувальны. Сысці па-ціхаму людзям прапаноўваюць апошні год, а менеджмент не толькі засяроджаны на звальненнях, але і замарудзіў найманне. Гендырэктар заяўляў, што АІ заменіць «тысячы» супрацоўнікаў. Крыніца мяркуе, што па выніку гэта будуць дзясяткі тысяч.

Між тым IBM спрабуе прасоўваць фірменную платформу watsonx для інтэграцыі АІ у дзейнасць кампаній. Суразмоўца The Register сцвярджае, што найбліжэйшыя 5+ гадоў упор будзе на найманне спецыялістаў па АІ, машынным навучанні і дата-саенсу, працягнецца аўтаматызацыя ў тых галінах, дзе АІ спраўляецца з працай чалавека, напрыклад, эйчараў, а таксама працягнецца выцясненне людзей са стратэгічна менш важных напрамкаў.

IBM цішком скарачае тысячы супрацоўнікаў
IBM цішком скарачае тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
IBM цішком скарачае тысячы супрацоўнікаў
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў якія можа замяніць АІ
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
Па тэме
IBM прыпыніць найманне на 7800 працоўных месцаў, якія можа замяніць АІ
IBM абяцае што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ
Па тэме
IBM абяцае, што не звольніць «аніводнага праграміста» праз АІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

В прошлом году на IBM подали в суд в штате Миссури после слитого видео за расизм против белых мужчин при приеме на работу. Это все что нужно знать об IBM.