АІ-асістэнт для праграмавання ад Google стаў бясплатны для ўсіх — і амаль без абмежаванняў
Індывідуальным карыстальнікам стаў бясплатна даступны карпаратыўны кодзінгавы інструмент Gemini Code Assist ад Google. Пра гэта кампанія расказала ў сваім блогу.
Індывідуальным карыстальнікам стаў бясплатна даступны карпаратыўны кодзінгавы інструмент Gemini Code Assist ад Google. Пра гэта кампанія расказала ў сваім блогу.
Пакуль Code Assist for Individuals выйшаў у рэжыме прэв’ю. Пісаць код з дапамогай АІ-асістэнта цяпер змогуць студэнты, распрацоўшчыкі-аматары, фрылансеры, невялікія стартапы і іншыя карыстальнікі.
Інструмент дапаможа ў навучанні праграмаванню, напісанні і адладцы кода, а таксама мадыфікацыі існых праграм — без неабходнасці пераключацца паміж вокнамі або копіпасціць інфармацыю з розных крыніц.
Gemini Code Assist можа генераваць код, дапаўняць код па меры напісання карыстальнікам або даваць парады праз чат-бота. У яго аснове, як і ў карпаратыўнай версіі, ляжыць мадэль Gemini 2.0. Яго можна ўсталяваць у асяроддзі Visual Studio Code, GitHub і JetBrains. Цяпер ён падтрымлівае 38 моў праграмавання. Кантэкстнае акно складае 128 тысяч токенаў.
Звычайна ў бясплатных АІ-кодзераў ёсць ліміт на колькасць падказак на месяц, але Google выявілася вельмі шчодрай. Калі GitHub Copilot на аналагічным тарыфе абмяжоўваецца 2 тысячамі фрагментаў кода, то столь Gemini Code Assist — 180 тысяч, які, паводле слоў Google, складана перавысіць нават прафесійным распрацоўшчыкам. Між тым у бясплатнай версіі адсутнічаюць некаторыя прасунутыя бізнэс-функцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.