Фальшывы поспех карпаратыўнага ШІ звязаны з няправільнымі метрыкамі

Буйныя карпарацыі выдаткоўваюць мільёны на ШІ, тады як асабістыя ШІ-інструменты супрацоўнікаў працуюць у 40% выпадкаў. Такі разрыў можа ўказваць на няправільныя метады ацэнкі эфектыўнасці.

Пакінуць каментарый

Амерыканскія карпарацыі з спісу Fortune 500 штогод інвестуюць у ШІ ад $590 да $1 400 на аднаго супрацоўніка. Аднак, паводле дадзеных даследчыкаў, 95% карпаратыўных ШІ-праектаў так і не даходзяць да прадакшэну. Для параўнання, работнікі, якія выкарыстоўваюць асабістыя ШІ-інструменты, накшталт ChatGPT, паказваюць эфектыўнасць у 40% выпадкаў.

Сёння ў большасці арганізацый ацэнка зводзіцца да колькасці ліцэнзій, пройдзеных трэнінгаў і ліку карыстальнікаў. Такі падыход стварае ілюзію поспеху на справаздачах для кіраўніцтва, але не адлюстроўвае рэальнай каштоўнасці для бізнесу.

Ценявая эканоміка ШІ, паводле ацэнак аналітыкаў, ужо дасягнула аб’ёму $8,1 млрд даляраў. Пры гэтым 78% кампаній так ці інакш выкарыстоўваюць ШІ у працы, але толькі 27% рэгулююць яго ўжыванне. Гэта азначае, што большая частка фактычнага выкарыстання ШІ застаецца «нябачнай» для кіраўніцтва.

Прыклады паказваюць, наколькі непразрыстай можа быць сітуацыя. Fortune паведамляе, што ў ЗША адна буйная страхавая кампанія ўсяго за чатыры дні выявіла 27 несанкцыянаваных ШІ-сэрвісаў. Адзін з іх — убудаваны ў Salesforce Einstein — дапамагаў прадаўцам перавыконваць план, але адначасова парушаў галіновыя нормы.

Аналагічныя выпадкі зафіксаваны і ў медыцыне: дактары паскаралі пастаноўку дыягназаў з дапамогай убудаваных ШІ-модуляў, аднак тым самым парушалі нормы закона.

Эксперты адзначаюць, што супрацоўнікі звяртаюцца да «ценявых» інструментаў не з-за імкнення парушыць правілы, а з-за жадання выконваць задачы эфектыўней. У той час як карпаратыўныя ШІ-сэрвісы паказваюць нізкую выніковасць, спажывецкія рашэнні забяспечваюць прадуктыўнасць у шмат разоў вышэй.

Кампаніі, якім удаецца перайсці на новы ўзровень выкарыстання ШІ, змяняюць сам падыход да вымярэння. Яны ацэньваюць не колькасць ліцэнзій, а ўплыў тэхналогій на працоўныя працэсы: якія з іх павышаюць прадуктыўнасць, якія нясуць рызыкі і як можна маштабаваць удалыя практыкі, захаваўшы пры гэтым адпаведнасць патрабаванням бяспекі.

Паводле слоў аналітыкаў, арганізацыі, якія будуць арыентавацца на старыя метрыкі, працягнуць інвеставаць у правальныя пілоты. Тыя ж, хто навучыцца бачыць каштоўнасць на ўзроўні працоўных працэсаў, змогуць ператварыць «нябачную» прадуктыўнасць супрацоўнікаў ва ўстойлівую канкурэнтную перавагу.

Meta прэзентавала ШІ, які не толькі піша, але і «разумее» код
Па тэме
Meta прэзентавала ШІ, які не толькі піша, але і «разумее» код
GPT-5 і Claude Opus дасягнулі ўзроўню экспертаў у розных прафесіях
Па тэме
GPT-5 і Claude Opus дасягнулі ўзроўню экспертаў у розных прафесіях
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse
Па тэме
OpenAI запускае «забойцу сацсетак» — ChatGPT Pulse

Читать на dev.by