Figma адключыла АІ-памочніка. Той пачаў капіяваць праграмы Apple

Платформа адключыла Make Designs: сэрвіс пачаў распрацоўваць праекты, якія былі вельмі падобныя да праграм з iOS. Доступ да бэта-версіі інструмента вернуць пасля дапрацовак.

3 каментарыя

Гендырэктар Not Boring Software Эндзі Ален паказаў, як Figma Make Designs амаль цалкам капіюе праграму надвор’я Apple, і папярэдзіў карыстальнікаў платформы пра юрыдычныя наступствы. «Проста папярэджваю ўсіх дызайнераў, якія выкарыстоўваюць новую функцыю Make Designs, што вы, магчыма, захочаце старанна праверыць існыя праграмы або істотна змяніць вынікі, каб праз няведанне не мець непрыемнасцяў з законам», — напісаў ён у X.

Тэхнічны дырэктар Figma Крыс Расмусэн у адказ заявіў, што інструмент Make Designs быў запушчаны на гатовых мадэлях АІ і створанай на заказ сістэме дызайну. Навучанне на кантэнце карыстальнікаў або дызайне гатовых праграм не праводзілася.

Новы інструмент Мake Designs ад Figma дазваляе карыстальнікам хутка ствараць макеты праграм з выкарыстаннем генератыўнага АІ. У аснове Make Designs ляжаць дзве АІ-мадэлі: OpenAI GPT-4o і Amazon Titan Image Generator G1. Калі верыць словам Расмусэна, то дызайны Apple выкарыстоўваліся для навучання мадэляў OpenAI і Amazon.

Генеральны дырэктар Figma Дылан Філд заявіў, што прызнае віну, бо прыспешваў супрацоўнікаў выпусціць прадукт у агульны доступ. Make Designs вернуць карыстальнікам у агляднай будучыні.

Кампанія змяніла палітыку і дала карыстальнікам час да 15 жніўня вырашыць, ці згодныя яны даць свае матэрыялы для навучання АІ. У тарыфных планах Starter і Proffessional гэтая згода дадзена па змаўчанні, у Organization і Enterprise — не.

Meta хоча ажывіць метасусвет з дапамогай гульняў з генератыўным АІ
Па тэме
Meta хоча ажывіць метасусвет з дапамогай гульняў з генератыўным АІ
Глава ИИ Microsoft считает, что любой контент в открытом доступе можно брать для обучения ИИ 
По теме
Глава ИИ Microsoft считает, что любой контент в открытом доступе можно брать для обучения ИИ
Цукерберг раскрытыкаваў канкурэнтаў з закрытым зыходным кодам, якія спрабуюць «стварыць Бога» з АІ
Па тэме
Цукерберг раскрытыкаваў канкурэнтаў з закрытым зыходным кодам, якія спрабуюць «стварыць Бога» з АІ

Читать на dev.by