Forbes: кампаніі рунэту патаннелі за год на $14 млрд

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг найдаражэйшых расійскіх інтэрнэт-кампаній. Лідарам чакана стала кампанія «Яндэкс».

Пакінуць каментарый

У цэлым актывы, якія трапілі ў рэйтынг кампаній, за год скараціліся на $14 мільярдаў. Кошт «Яндэкса» за мінулы год упаў ад $17,4 мільярда да $10,2 мільярда. На другім месцы знаходзіцца Wildberries ($9,8 млрд у параўнанні з $7,6 годам раней). Тройку замыкае Ozon ($5,2 млрд у параўнанні з $4,7 мільярда).

Сумарны кошт 30 кампаній рэйтынгу скараціўся прыкладна на чвэрць у параўнанні з папярэднім годам. Выданне адзначае, што асноўная частка падзення прыйшлася на «Яндэкс». Таксама дзве траціны кошту страціла «Авіта» (ад $6,2 мільярда да $2,4 мільярда). Кошт HeadHunter за год упаў ад $2,8 мільярда да $1 мільярда.

«Яндэкс» створыць свой аналаг ChatGPT і ўбудуе ў пошук
Па тэме
«Яндэкс» створыць свой аналаг ChatGPT і ўбудуе ў пошук
«Цяпер нам вельмі сорамна»: што ўжо вядома з уцечкі кода «Яндэкса»
Па тэме
«Цяпер нам вельмі сорамна»: што ўжо вядома з уцечкі кода «Яндэкса»
У адкрытым доступе знайшлі зыходныя коды сэрвісаў «Яндэкса»
Па тэме
У адкрытым доступе знайшлі зыходныя коды сэрвісаў «Яндэкса»

Читать на dev.by