РБК: пасля пачатку вайны TikTok прапанавала супрацоўнікам у Расіі з'ехаць з краіны за свой кошт
Пасля абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі кіраўніцтва офіса TikTok у Расіі прапанавала супрацоўнікам пераехаць у Казахстан, Арменію або Кыргызстан.

Паводле звестак РБК, супрацоўнікам расійскага офіса TikTok прапанавалі пераехаць у суседнія краіны, аднак усе выдаткі на транспарт і жытло яны мусілі ўзяць на сябе. Крыніцы ў кампаніі сцвярджаюць, што ў сярэдзіне кастрычніка кіраўніцтва дазволіла супрацоўнікам працаваць з любой краіны, дзе ў іх ёсць дазвол на працу. Аднак для гэтага ім трэба было вярнуцца ў Расію, каб падпісаць дадатковае пагадненне да працоўнай дамовы.
Выданне адзначае, што да пачатку вайны ва Украіне ў расійскім офісе TikTok працавалі 200-300 чалавек. Пасля таго, як кампанія прыпыніла працу ў Расіі, частка каманды пераехала ў іншыя краіны і пачала працаваць у іншых міжнародных офісах. Пры гэтым работнікі заставаліся супрацоўнікамі расійскага офіса.
Цяпер кожны трэці расійскі супрацоўнік працуе з іншых краін. Расійскую юрыдычную асобу TikTok не ўключылі ў рэестр ІТ-кампаній, таму ў яе працаўнікоў няма адтэрміноўкі ад мабілізацыі. Прадстаўнікі TikTok заявілі, што «яны абавязаныя ўзаемадзейнічаць з ваенкаматамі і перадаваць ім усю інфармацыю». У сакавіку TikTok забараніла расійскім карыстальнікам загружаць новы кантэнт і весці жывыя трансляцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.