З'явіліся першыя фота «спальняў» у Twitter
Журналісты BBC атрымалі фатаграфіі кабінетаў у офісе Twitter у Сан-Францыска, якія былі пераробленыя ў спальныя памяшканні.

У некаторыя пакоі акрамя ложкаў паставілі адзежныя шафы і паклалі тэпці. На іншай фатаграфіі бачныя дзве канапы з пасцельнай бялізнай. Яшчэ ў адным кабінеце з’явіўся будзільнік і карціна над засланым ложкам.
Паводле слоў супрацоўнікаў Twitter, пакоі нагадваюць гасцінічныя нумары. Яны дадалі, што Маск сам стаў рэгулярна начаваць у штаб-кватэры пасля куплі кампаніі. Прадпрымальнік заяўляў, што будзе спаць у офісе, пакуль не выправіць кампанію — той твіт ён пасля выдаліў.
Некаторыя лічаць з’яўленне ложкаў у офісе паказчыкам таго, што Маску пляваць на людзей, якія на яго працуюць. Улады горада ўжо пачалі расследаванне на прадмет нямэтавага выкарыстання будынка. Маск між тым лічыць, што ўладам трэба займацца іншымі праблемамі, напрыклад, не дапускаць, каб дзеці пасярод вуліцы маглі знайсці наркотыкі і пацярпець ад іх.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
бюджетненько
Почему не пишите про публикацию данных о сокрытии информации о Хантере Байдене, которую Маск опубликовал?))
Вот это реально интересно, а не копипаст с левацких сми в США.