Падрадчык Apple у Кітаі плаціць страйкоўцам $1400, каб яны мірна сышлі з завода
Супрацоўнікі Foxconn, якая займаецца зборкай айфонаў, зладзілі пратэсты супраць новых кавідных абмежаванняў на заводзе ў горадзе Чжэнчжоў. Кампанія прапанавала ім 10 тысяч юаняў (каля $1400) за тое, каб яны звольніліся і пакінулі вытворчасць, піша Bloomberg.
Супрацоўнікі Foxconn, якая займаецца зборкай айфонаў, зладзілі пратэсты супраць новых кавідных абмежаванняў на заводзе ў горадзе Чжэнчжоў. Кампанія прапанавала ім 10 тысяч юаняў (каля $1400) за тое, каб яны звольніліся і пакінулі вытворчасць, піша Bloomberg.
Напярэдадні ў сетцы сталі распаўсюджвацца відэазапісы жорсткіх сутыкненняў паміж працаўнікамі і аховай, якая збівала іх. Пры канцы мінулага месяца ў горадзе адбыўся новы выбух каранавіруса. Пратэсты, справакаваныя адтэрміноўкай выплат і строгімі санітарнымі абмежаваннямі, бушавалі ў аўторак і сераду.
У сераду Foxconn заклікала супрацоўнікаў вярнуцца ў інтэрнаты і паабяцала 8 тысяч юаняў ($1120) тым, хто звольніцца, і яшчэ 2 тысячы юаняў ($280) за тое, што яны сядуць у аўтобус і з’едуць з завода. Агульная сума перавышае памер сярэдняга месячнага заробку працаўнікоў фабрыкі.
Паводле інфармацыі крыніц Reuters, больш за 20 тысяч супрацоўнікаў — у асноўным пачаткоўцы, якія яшчэ не заступалі на канвееры, — забралі грошы і сышлі.
Да апошняга выбуху каранавіруса тут працавала каля 200 тысяч чалавек. Яны пражывалі ў прылеглых інтэрнатах.
Tesla возобновила работу в Шанхае: в условиях локдауна сотрудники будут жить на заводе
26 кастрычніка Foxconn перайшла на працу ў «замкнёным цыкле», калі супрацоўнікі не могуць выходзіць за межы працоўнага месца і нават спяць там.
На пачатку лістапада, каб прыцягнуць новых працаўнікоў, Foxconn паабяцала выплаціць усім, хто пратрымаецца ў кампаніі больш за 30 дзён, бонус у выглядзе 3 тысяч юаняў ($420) і 6 тысяч — за 60 дзён. Пазней высветлілася, што адбылася «тэхнічная памылка», і грошай людзі не ўбачаць да наступнага сакавіка і мая.
Apple — найбуйнейшы заказчык Foxconn — заявіла, што шчыльна ўзаемадзейнічае з кітайскай кампаніяй у святле апошніх падзей. Паводле ацэнак Foxconn, яны могуць закрануць больш за 30% аб’ёму вытворчасці.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.