Францыя аштрафавала Google на 250 млн еўра за навучанне АІ на навінах

Французскае ўпраўленне па наглядзе за канкурэнцыяй аштрафавала кампанію на 250 мільёнаў еўра за парушэнні дзейных у ЕС нормаў у дачыненні да інтэлектуальнай уласнасці.

Пакінуць каментарый

Рэгулятар удакладніў, што гаворка вядзецца пра чат-бот Google Bard, пераназваны ў Gemini. Бот навучаўся на кантэнце выдаўцоў і інфармацыйных агенцтваў без апавяшчэння праваўладальнікаў. Google пагадзілася ўрэгуляваць прэтэнзіі ведамства і не стала аспрэчваць яго высновы. Таксама кампанія прапанавала шэраг мер для ліквідацыі недапрацовак.

Раней найбуйнейшыя навінавыя выданні краіны, у тым ліку Agence France Presse, падалі скаргу на кампанію ў сувязі з парушэннем аўтарскіх правоў. Спрэчку ўрэгулявалі ў 2022 годзе. Google адклікала апеляцыю на штраф у памеры 500 мільёнаў еўра. Цяпер рэгулятар устанавіў, што кампанія парушыла чатыры з сямі пунктаў пагаднення з выдаўцамі.

Паводле версіі ведамства, увесь гэты час Bard навучаўся на даных СМІ без апавяшчэння праваўладальнікаў. Іншыя распрацоўшчыкі АІ-мадэляў таксама атрымліваюць пазовы ад СМІ. Супраць OpenAI адкрытая справа па пазове Тhe New York Times, газета абвінавачвае кампанію ў выкарыстанні сваіх матэрыялаў для навучання чат-бота ChatGPT.

Google змяніла кіраўніцтва пошуку — АІ трэба развіваць хутчэй
Па тэме
Google змяніла кіраўніцтва пошуку — АІ трэба развіваць хутчэй
Google показала ИИ-агента, который учится играть в игры, как человек
По теме
Google показала ИИ-агента, который учится играть в игры, как человек
ИИ очистит поиск Google от некачественного контента
По теме
ИИ очистит поиск Google от некачественного контента

Читать на dev.by