Францыя дазволіла iPhone 12 пасля зніжэння ўзроўню выпраменьвання
Французскае агенцтва па частотах (ANFR) скасавала забарону на продаж прылад пасля выпушчанага вытворцам абнаўлення, якое знізіла магнітнае выпраменьванне смартфона.

Apple выпусціла абнаўленне iOS 17.1. Кампанія сцвярджае, што абнаўленне дазваляе знізіць электрамагнітнае выпраменьванне смартфона, калі ён знаходзіцца ў руцэ або ў кішэні. Аднак абнаўленне даступнае толькі ў еўрапейскай частцы Францыі, таму забарона на iPhone 12 працягвае дзейнічаць на яе заморскіх тэрыторыях.
Раней рэгулятар правёў два даследаванні, якія паказалі, што ў iPhone 12 узровень паглынання электрамагнітнай энергіі складае 5,74 Вт/кг пры кантакце з рукамі або галавой. У Францыі гэты паказчык не мусіць перавышаць 4 Вт/кг. Пасля забароны прылады ў Францыі бельгійскія рэгулятары таксама пачалі аналагічную праверку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.